Сейчас загружается

Подготовка к выборам в Клецке

У аўторак, 16 сакавіка, адбыўся семінар са старшынямі, намеснікамі, сакратарамі сельскіх, участковых выбарчых камісій, старшынямі і сакратарамі сельскіх Саветаў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. На патрабаваннях да арганізацыі гэтай адказнай работы засяродзіў увагу намеснік старшыні райвыканкама М.М.Мацуль. Аб аказанні садзеяння выбарчым камісіям на працягу перыяду падрыхтоўкі і ў час правядзення выбараў расказала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н.М.Лісюк. Якім чынам павінна быць арганізавана работа сельскіх і участковых выбарчых камісій, паведамілі старшыня раённай выбарчай камісіі І.І.Майсейчык і яе сакратар В.І.Яфімчык. На ідэалагічным забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення выбараў спыніўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Г.М.Буйвіла. Якім будзе культурнае і гандлёвае забеспячэнне насельніцтва ў час правядзення важнага для ўсёй краіны і кожнага асобнага грамадзяніна мерапрыемства, расказалі дырэктар РЦК Г.Л.Крук і нам.старшыні Клецкага райспажыўтаварыства Т.А.Дзецкая. З патрабаваннямі супрацьпажарнай бяспекі пазнаёміў начальнік РАНС У.М.Вашкевіч. Забеспячэння парадку і захаванасці дакументаў у перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў тычылася інфармацыя начальніка аддзела аховы правапарадку Клецкага РАУС А.С.Масько, тэлефоннай і радыёсувязі – начальніка РВЭС В.А.Шыманчука. Галоўны бухгалтар райфінаддзела К.М.Кірнажыцкая ўзяла слова, каб расказаць пра фінансаванне выбараў. Вынікі работы семінара-практыкума падвёў М.М.Мацуль.

Жанна Гардзіевіч.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили