Сейчас загружается

«Светлое Христово Воскресение»

Бібліятэка ва ўсе часы з’яўлялася найкаштоўнейшай скарбонкай ведаў. І сённяшні дзень – не выключэнне. Аднак, не праяўляць актыўнасці ў папулярызацыі літаратуры – значыць згубіць свайго чытача. У Клецкай раённай бібліятэцы гэта ведаюць добра, таму і стараюцца звярнуць увагу наведвальнікаў на тыя ці іншыя кнігі шляхам шматлікіх выстаў. Асаблівае месца сярод кнігазбораў займаюць тэматычныя паліцы, прысвечаныя знамянальным датам вядомых беларускіх драматургаў, паэтаў, пісьменнікаў, у тым ліку і нашых землякоў.

Увогле, у ЦБ арганізацыі выставам надаецца важнае значэнне. Упрыватнасці, у мінулым годзе чытачы змаглі наведаць і выставы да ўсіх дзяржаўных і каляндарных святаў, сярод якіх найбольшым попытам карысталіся тыя, што былі прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня Перамогі, 8-га Сакавіка, дваццатай гадавіны вываду войскаў з Афганістана «Мы ушли и забыли вернуться…», Году Роднай зямлі «О, Беларусь! Рамонкам белакрылым ты прарасла у сэрцы назаўжды!». Звярталі на сябе ўвагу кнігазборы па ахове здароўя і інш.
Вось і напярэдадні самага чыстага, светлага, гадавога свята – Уваскрэсення Хрыстова – работнікі біліятэкі арганізавалі чарговую выставу «Светлое Христово Воскресение», якая зацікавіла людзей не толькі сталага ўзросту, але і моладзь.
Прынамсі, тут размешчаны выданні кшталту «Православные праздники», «Светлые дни – энциклопедия главных Христианских праздников», «Кухня православного поста» (апошняя, дарэчы, прапануе звыш 255 рэцэптаў поснай ежы – аўт.), мноства нарысаў і іншых публікацый перыёдыкі, якія распавядаюць пра жыццё Хрыста, Яго шлях і Святую Малітву, Уваскрэсенне Сына Божага.

Увогуле, за мінулы год і тры месяцы бягучага, у выдавецтве «Праваслаўны Экзархат» набыта 400 экзампляраў духоўнай тэматыкі, пры гэтым 60% літаратуры былі накіраваны ў СБ і СБК, астатнія 40 – укамплектавалі цэнтральную і дзіцячую бібліятэкі.

Яўген Кішко.
Фота Яўгеніі Семянчук.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили