Сейчас загружается

Каляндар Клеччыны

14 сакавіка 1980г. – у гарадскім кінатэатры “Іскра” пачалася дэманстрацыя мастацкага фільма “Масква слязам не верыць”. Сеансы працягваліся тры дні 14 (19.00 і 21.40), 15 (19.00) і 16 (17.00 і 19.45) сакавіка. Паказ аказаўся настолькі паспяховым, што ўжо 8 красавіка адбылося яшчэ два сеансы (у 19.00 і 21.45), пры гэтым каса пачынала працаваць з 16.00.

22 сакавіка 1945г. – у в.Арда нарадзіўся Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык, беларускі вучоны-радыёфізік, грамадскі дзеяч, педагог. Доктар фізіка-матэматычных навук (1988г.), прафесар (1990г.), член-карэспандэнт  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Аўтар звыш 170 навуковых прац,  у тым ліку 1 манаграфіі і 42 вынаходніцтваў. З 1972 па 1990г.г. працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ. З 1990г. быў прарэктарам БДУ,  загадчыкам кафедры. З лістапада 2001 да сакавіка 2003г. – рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2003г. – рэктар БДПУ імя М.Танка.

26 сакавіка 1980г. – у Клецку адкрылася аўтазаправачная станцыя агульнага прызначэння для дзяржаўных і індывідуальных транспартных сродкаў.  Як паведамляла  раённая  газета: “У наяўнасці ёсць бензін А-72, А-76, Аі-93 і дызпаліва. Запраўка дзяржаўнага транспарту праводзіцца па талонах агульнага карыстання; асабістага – па талонах рыначнага фонду, якія можна набыць у магазіне № 31 “Прадукты” (плошча Маякоўскага), а таксама ў магазінах па продажы газы ў сельскай мясцовасці”.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили