Дзе яшчэ можна атрымаць статус "Лепшая мнагадзетная сям'я" як не на аглядзе-конкурсе, які штогод праводзіцца ў раёне. Сёлета ён адбудзецца на базе Сіняўскай ДАСШ. Сапернічаць у намінацыях "Візітная картка сям'і", "Сямейны альбом", сачыненне на тэму "Мая сям'я" будуць 4 ячэйкі грамадства з Клецка , вёсак Сіняўка, Бабаевічы і Дунайчыцы. У выніку выявіцца лепшая, яна і прадставіць Клеччыну на абласным аглядзе-конкурсе "Лепшая мнагадзетная сям'я Мінскай вобласці – 2010". Хочаце самастойна ацаніць вартасць кожнай сям'і -канкурсанткі і падзівіцца талентам дарослых і дзяцей? Тады паспяшайцеся ў 10 гадзін 10 красавіка ў Сіняўскую ДАСШ. І пытанне адпадзе само сабой.
А.Жданко,
намеснік дырэктара ДУ "КТЦСАН".
Отправить комментарий