Перадвыбарчая кампанія з аўторка ўступае ў новы этап – датэрміновае галасаванне. Кожны з нас у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь мае магчымасць выказаць свае “за” ці “супраць” за кандыдатаў у дэпутаты датэрмінова з 20 па 24 красавіка ўключна. Участкі для галасавання будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 гадзін. Таму, калі ў нядзелю 25 красавіка ў дзень выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь вы будзеце ў ад’ездзе ці заняты неадкладнымі сямейнымі справамі, скарыстайце сваё права грамадзяніна прыняць удзел у такім адказным рэспубліканскім мерапрыемстве напярэдадні.
Отправить комментарий