15 красавіка 1930 г. – у Слуцку нарадзіўся Расціслаў Пятровіч Платонаў, журналіст, грамадскі дзеяч, прафесар-гісторык. У 1955-1958 гг. працаваў у Клецку – адказным сакратаром газеты “Да новых перамог”, 1-ым сакратаром райкама камсамола. З публікацыі, прысвечанай Шчэпіцкаму падполлю, пачаўся шлях Р.Платонава ў навуку. Пасля заканчэння аспірантуры выкладаў у шэрагу ВНУ, быў сакратаром Мінскага абкама КПБ, дырэктарам Інстытута гісторыі партыі. У перыяд незалежнасці ўзначаліў НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. Займаўся вывучэннем Вялікай Айчыннай вайны, лёсамі рэпрэсіраваных у 30-50-ыя гг. Памёр у сакавіку 2001 г.
20 красавіка 1945 г. – скончыла работу Надзвычайная камісія па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Клецкага раёна. Вынікі работы камісіі былі апублікаваны асобным актам.
26 красавіка 1900 г. – у Клецку адбыўся вялікі пажар, згарэлі 3 мураваныя і 3 драўляныя дамы, а таксама 6 надворных пабудоў. Страты ад агню склалі 27200 рублёў.
Отправить комментарий