Cтрата памяцi пра свае кapaнi, гiсторыю народа, родную зямлю з’яўляецца самай страшнай бядой, якая можа здарыцца з чалавекам, таму што тады ён губляе i частку сябе. Каб гэтага не адбылося, неабходна выхоўваць пачуццё патрыятызму з маленства. Вялiкую ролю ў выхаванні грамадзянска-патрыятычных пачуццяў адыгрывае, безумоўна, школа. Работа ў гэтым накірунку ў Сiняўскай ДАСШ вядзецца мэтанакіравана і пастаянна. Як прадаўжэнне традыцый 70-80-х г.г, калi вучні цесна супрацоўнiчалі з пагранзаставамi г.Брэста, стала адкрыццё ў 1998 годзе раённага лiцэйскага ваенна-патрыятычнага класа. 3 2000 па 2008 год выпусцілася 9 класаў лiцэiстаў, 67 выпускнiкоў – курсанты Ваеннай акадэмii Рэспублiкi Беларусь, 25 – афiцэры Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.
Сёння ўстанова захоўвае традыцыi ў грамадзянска-патрыятычным выхаваннi i працуе над рэалiзацыяй абласнога педагагiчнага праекта «Выхаванне грамадзянскасцi i патрыятызму школьнiкаў шляхам захавання i ўмацавання традыцый сям’i i школы». Пастаянным стала правядзенне месячнiка ваенна-патрыятычнага выхавання, якi сёлета быў прысвечаны 65-годдзю Вялiкай Перамогi i прайшоў пад дэвiзам «Праз памяць – да сэрца». У рамках месячнiка адбыліся ўрокі мужнасцi, пазакласныя мерапрыемствы патрыятычнай накiраванасцi. Запамiнальным стала свята «Зямля бацькоў – зямля святая», праведзенае для вучняў 4-х класаў, пазнавальная гадзiна «Па Беларусi з дзедам Барадзедам» для вучняў 2-3-х класаў. Конкурсныя праграмы «Юны патрыёт», «Са святам Абаронцаў Айчыны» запомнiлiся вучням 5–8-х класаў цiкавымi выпрабаваннямi, у ходзе якiх хлопчыкi адчувалi сябе сапраўднымi салдатамi, будучымi абаронцамi. Тэматычныя класныя гадзiны «Нiколi не забудзем», «Гэтых дзён не змоўкне слава», вусны часопiс «На хвалях часу» дапамаглi адчуць вучням усе жахi Вялiкай Айчыннай вайны, пранiкнуцца пачуццём гонару за cвaix землякоў i адказнасцю перад будучыняй кpaiны. Першынство школы па фiзкультурна-спартыўным комплексе «Абаронца Айчыны» праходзiла з удзелам прадстаўнiкоў Клецкай раённай арганізацыі ДАСААФ i вызначыла пераможцаў – самых меткix стралкоў сярод юнакоў 9-11 класаў.
Хвалюючай была сустрэча з Л.І.Канявегам, ветэранам вайны, былым дырэктарам Сiняўскай мэблевай фабрыкi. На гэты раз Леанiд Iосiфавiч прыйшоў да вучняў, каб прэзентаваць сваю нядаўна выдадзеную кнiгy «Дарогай жыцця».
Але caмым незабыўным мерапрыемствам, якое праводзiлася ўпершыню ў школе для лепшых вучняў 6-х класаў, стала «Пасвячэнне у кадэты», падрыхтаванае класным кipaўнікoм Н.Г.Карачун. Напачатку вядучыя пазнаёмiлi прысутных з гiсторыяй узнiкнення i стварэння кадэцкiх класаў, затым вучнi прадставілі вiзiтку класа. Урачыста прагучала клятва кадэта, пасля якой дырэктар школы ўручыў кожнаму адпаведнае пасведчанне. Класны кіраўнік, дырэктар школы, бацькi вiншавалi вучняў з ганаровым званнем. Безумоўна, гэта мерапрыемства пакiнула яркi след у душы кожнага шасцiкласнiка i адначасова вялiкую адказнасць за свае ўчынкi перад настаўнікамі, бацькамi, старэйшымi сябрамi.
Важнае значэнне ў фармiраваннi грамадзянска-патрыятычных якасцей школьнікаў маюць экскурсiйныя паездкi на Дзень адкрытых дзвярэй у Ваенную акадэмiю Рэспублiкi Беларусь, на пагранзаставу “Каменюкi”. Сёлета вучнi 10-11-x класаў наведалi расiйскую ваенную часць п.Азярэчча, дзе пазнаёмiлiся з жыццём i бытам салдат i афiцэраў, што пакiнула прыемныя ўражаннi.
Выхаванне грамадзянскасцi i патрыятызму – складаны i шматгранны працэс, таму ён не заканчваецца правядзеннем месячнiка. Работа ў гэтым накірунку будзе весцiся ў школе i далей. Наперадзе вучняў чакаюць экскурсiйныя паездкi, сустрэчы з ветэранамi вайны, паходы па месцах баявой славы, прысвечаныя 65-годдзю Вялiкай Перамогi. На вясновых канiкулах лепшыя вучнi школы наведалі Баранавiцкую ваенную часць, дзе служаць нашы лiцэiсты, выпускнiкi ВАРБ, i прымалі ўдзел у поўным разгортваннi тэхнiкi ў палявых умовах, правядзеннi стральбы з аўтаматычнай баявой зброi.
Мы ўпэўнены, што выхаваць сапраўднага патрыёта, носьбіта духоўных прынцыпаў і каштоўнасцей, чалавека, здольнага жыць і працаваць не толькі для ўласнага дабрабыту, але і думаць пра Радзіму – задача адказная, але пасільная.
Т.Карачун,
намеснік дырэктара Сіняўскай ДАСШ па вучэбнай рабоце.
Отправить комментарий