Іх засталося вельмі мала. Тых, хто прайшоў ваеннымі сцежкамі, заваяваў для наступных пакаленняў мір, унёс сваю лепту ў перамогу. Адзін з удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – жыхар г.Клецка І.А.Блінец – завітаў на заняткі школы юнкораў, якія нядаўна адбыліся ў рэдакцыі раённай газеты. Затаіўшы дыханне, быццам заварожаныя, слухалі вучні Клецкай №3, Чырваназоркаўскай, Грыцэвіцкай, Зубкаўскай ДАСШ, Кухчыцкага НПК хвалюючы, насычаны ўражлівымі фактамі, аповед Івана Аляксандравіча пра тыя далёкія падзеі, баявых сяброў, сваё пасляваеннае жыццё. І яшчэ адна старонка вайны адкрылася для рабят…
А затым юнкоры з цікавасцю пазнаёміліся з адным з самых распаўсюджаных жанраў перыядычнага друку – інтэрв’ю: характэрных асаблівасцях, відах, формах падачы на старонкі газеты.
А якая яна, раёнка, што ў ёй падабаецца і чаго не хапае, рабяты шчыра гаварылі ў наладжанай дыскусіі, якая прайшла па тэме «Раённая газета вачамі слухачоў школы юнкораў».
Ірына Уласень.
Фота Яўгеніі Семянчук.
Отправить комментарий