Сейчас загружается

Першыя ў намінацыі!

У пятніцу на абласным свяце журналістыкі і паліграфіі, што праходзіла на Стаўбцоўшчыне, былі абвешчаны вынікі штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый дзяржаўных газет і прафесійных журналістаў Міншчыны. Прыемна адзначыць, што ў намінацыі «Сярод журналістаў раённых газет» першага месца з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 20 базавых велічынь удастоены творчы журналісцкі калектыў рэдакцыі раённай газеты «Да новых перамог» – за серыю публікацый на тэму «65-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца».

Гэту перамогу мы цалкам раздзяляем з былымі супрацоўнікамі рэдакцыі, нашым пазаштатным актывам, а таксама чытачамі і сябрамі газеты, якія дапамагалі ў стварэнні шэрагу матэрыялаў ваенна-патрыятычнай тэматыкі.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили