Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2010 Міжнародным годам біяразнастайнасці. Цэнтральная раённая бібліятэка не застаецца ў баку ад гэтай сусветнай падзеі, скіроўваючы сваю дзейнасць на тое, каб данесці да чытачоў максімальна поўную інфармацыю аб тых матэрыялах экалагічнага характару, якія маюцца ў фондах бібліятэкі.
На абанеменце аформлена выстава “У дзіўным цераме прыроды”. Трэба адзначыць, што яе матэрыялы выклікаюць вялікую зацікаўленасць у нашых наведвальнікаў. Новыя звесткі і факты можна знайсці ў тэматычных папках газетна-часопісных артыкулаў “Запаведны матыў беларускай зямлі”, “Свет падарожжа – свет цудоўнага”, “Дзіўны край! Ён быццам для паэтаў”, “З прыродай зліўшыся душой”. Побач з выставай афармляецца каляндар жывёл і птушак – сімвалаў года. Сёлета імі сталі сокал-пустальга і рысь. Прапагандзе экалагічных ведаў садзейнічаў праведзены радыёагляд “Зямля пад белымі крыламі”. У чытальнай зале дзейнічае адкрыты прагляд літаратуры “Светлый лик природы”, на якім прапануюцца выданні што апісваюць найбольш вядомыя мясціны Беларусі, маючыя міжнароднае значэнне для захавання біялагічнай разнастайнасці. Чытач зможа не толькі пазнаёміцца са светам некранутай прыроды, убачыць характэрныя ландшафты і краявіды, але і даведацца аб праблемах захавання гэтых тэрыторый. У падабраных выданнях утрымліваецца шмат інфармацыі для студэнтаў, аматараў прыроды, турыстаў, людзей, якія ахоўваюць прыродныя рэсурсы. У кнігах нямала фотаздымкаў, картаў і схемаў.
Шмат мерапрыемстваў праходзіць у рамках года ў сельскіх бібліятэках сістэмы: пазнавальна-экалагічная гадзіна “Беларускія балоты – багацце нашай краіны” (Галынкаўская СБ); экалагічная – “Птушкі нашага краю, занесеныя ў Чырвоную кнігу” (Тучанская СБ); пазнавальная – “Чудесный мир воды” (Мервінская СБК); паэтычная хвілінка “З кнігай у свет прыроды”, гульня-падарожжа “Пра жывёл у нашай хаце” (Заляшанская СБК); пасяджэнні клубаў “Фларыда” “З любоўю да роднай прыроды” (Заастравецкая СБ) і “Маленькая краіна” “У каждой пташки свои замашки” (Рассветаўская СБ). Супрацоўнікі бібліятэк і бібліятэк-клубаў пастаянна праводзяць работу па азеляненні і добраўпарадкаванні прылягаючых тэрыторый, ствараючы цікавыя кветкавыя кампазіцыі.
Мерапрыемстваў ужо праведзена і яшчэ будзе праводзіцца шмат. Але галоўная мэта, якую ставяць перад сабой супрацоўнікі бібліятэчнай сістэмы, – гэта дабівацца таго, каб кожны зразумеў: прырода патрабуе ўвагі і клопату пастаянна, а не толькі ў год біялагічнай разнастайнасці.
Людміла Рудэнка,
загадчык аддзела бібліятэчнай рэкламы і маркетынга Клецкай ЦБС.
Отправить комментарий