«Вельмі падабаецца хлеб «Вязынскі». Заўсёды купляем яго, але ў апошнія дні ён надта падаражаў. Хацелася б даведацца, з чым гэта звязана? Чаму раптам прадпрыемства, якое яго выпускае, устанавіла такую, на наш погляд, высокую цану?
Ад імя пенсіянераў Н.Глобаж».
За тлумачэннем рэдакцыя раённай газеты звярнулася да галоўнага эканаміста ПУП «Клецкі вытворча-харчовы завод» В.А.Паўленка.
– Справа ў тым, што хлеб «Вязынскі», у састаў якога ўваходзіць кваснае сусла, – стратны выраб нашага завода, – адказала Вольга Адамаўна. – Прадпрыемствам, у тым ліку і нашаму, урадам рэспублікі дадзена права павялічыць кошт стратных вырабаў да ўзроўню рэнтабельнасці – гэта значыць да 15 %. Адсюль і новая цана на «Вязынскі». Аднак, каб патаніць гэты і іншыя гатункі вырабаў, прапануем нашай тэхналагічнай службе распрацаваць прыгатаванне хлеба меньшай вагі. Хачу зазначыць, што ў клецкіх пакупнікоў ёсць права выбару: хлеба-булачны асартымент у месяц дасягае 40 найменняў, адных толькі подавых гатункаў – каля 20.
Падрыхтавала Ірына Уласень.
Отправить комментарий