Сейчас загружается

Ушанавалі юбіляраў

Прамільгнуўшыя гады, быццам лісточкі, апаўшыя з дрэва. І кожны з іх непадобны на іншыя, бо ўтрымлівае нейкія, уласцівыя толькі яму аднаму, адмеціны і асаблівасці. А за ўсім гэтым – цэлы лёс. У Я.І.Ціхан ён аказаўся нялёгкім. Толькі выйшла замуж за вясковага хлопца, як пачалася Вялікая Айчынная вайна. Муж не вярнуўся з яе. І на маладыя ўдовіныя плечы лёг увесь цяжар неўладкаванага пасляваеннага жыцця, цяжкай сялянскай працы – і дома, і ў калгасе. За ёю і не згледзела, як праляцелі гады. І вось ужо дзесятага чэрвеня  жыццёвы каляндар Я.І.Ціхан адлічыў цэлае стагоддзе. Гэта асабістая падзея Яўгеніі Іосіфаўны не засталася не заўважанай грамадскасцю.

У адзін з чэрвеньскіх дзён да Я.І.Ціхан, якая цяпер жыве ў в.Машукі,  завіталі работнікі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – намеснік дырэктара А.В.Жданко і спецыяліст па сацыяльнай рабоце С.У.Рудая, а таксама сакратар Галынкаўскага сельскага Савета В.І.Крыцук, каб павіншаваць доўгажыхарку з векавым юбілеем. Расчуленая Яўгенія Іосіфаўна прымала ад шаноўных гасцей кветкі, каштоўны падарунак і цёплыя віншавальныя словы, прыгаворваючы пры гэтым: «Навошта ўсё гэта мне?». А затым, па крупінках, пачала ўспамінаць сваё жыццё. Дапамагала ёй у гэтым пляменніца Надзея Іосіфаўна Перапечка, якая клапатліва даглядае сваю цётачку. А першаму каханню Яўгенія Іосіфаўна, дарэчы, так і не здрадзіла, назаўсёды засталася вернай свайму мужу.

У рамках акцыі «Доўгажыхары» Аксана Вітальеўна і Святлана Уладзіміраўна наведалі ў той жа дзень жыхара в.Заельня Мікалая Сцяпанавіча Мацейку, які адзначыў у чэрвені сваё дзевяностагоддзе. Удзельніку Вялікай Айчыннай вайны госці адрасавалі цёплыя, душэўныя словы, наказалі быць здаровым і дажыць да векавога юбілею, уручылі каштоўны падарунак.

Ірына Уласень.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили