17 ліпеня 1450 г. – навагрудскі шляхціч Андрэй Масцівіловіч, уладальнік вёскі Масцілавічы, выдаў фундуш аб наданні дзесятай часткі даходаў са свайго двара Рудзіковічы касцёлу Святой Троіцы ў Клецку. Гэты дакумент з’яўляецца першым сведчаннем існавання касцёла ў нашым горадзе. Спрэчкі аб часе яго заснавання ідуць дагэтуль. Найбольш ранняй датай некаторыя навукоўцы лічаць 1437 г.
29 ліпеня 1920 г. – пастановай Мінскага губернскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Клецкая воласць увайшла ў склад новаўтворанага Нясвіжскага павета. Такі адміністрацыйны падзел захаваўся і за “польскім” часам. Толькі ў 1940 г. быў утвораны асобны Клецкі раён.
Отправить комментарий