Сейчас загружается

Аб справах гаспадарскіх

16 ліпеня народныя выбраннікі Клеччыны правялі ІІ сесію раённага Савета дэпутатаў. У парадку дня стаў шэраг арганізацыйных пытанняў:    зацвярджэнне графіка прыёму выбаршчыкаў і Рэгламенту работы Клецкага раённага Савета дэпутатаў, планаванне на бягучы год. Пасля абмеркавання даведзенай інфармацыі ўнесены пэўныя змяненні і дапаўненні ў рашэнні райсавета дэпутатаў ад 17 мая 2007 года №17 і ад 27 лютага 2009 г. №117. І ўсё ж найбольш эмацыянальна і глыбока дэпутаты і запрошаныя на сесію райсавета абмяркоўвалі праблему арганізацыі работы па развіцці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян. З дакладам аб ходзе выканання Раённай праграмы на 2006-2010 гады па гэтым накірунку дзейнасці выступіў галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама С.У.Аляксейчык. Мерапрыемствы названай праграмы прадугледжваюць развіццё і падтрымку асабістых гаспадарак, павышэнне занятасці, рэальнага прыбытку і дабрабыту вяскоўцаў. Аднак выступаючыя – старшыні Заастравецкага і Чырваназоркаўскага сельвыканкамаў В.М.Садкоўскі і Р.І.Масло, старшыня СВК “Агракамбінат “Клецкі” І.В.Пляшэвіч – ускрылі шэраг праблем, падыходы да вырашэння якіх знайшлі адлюстраванне ў прынятым рашэнні №14. Ім, у прыватнасці, прадугледжваюцца дадатковыя меры па максімальнай закупцы маладняку БРЖ у насельніцтва раёна, па ўдасканаленні сістэмы збору малака, атрыманага на асабістых падворках, а таксама дакладнасці вызначэння яго паказчыкаў якасці. Дарэчы, дырэктарам ААТ “Клецкая крыначка” М.М.Рубаніку і Нясвіжскага філіяла прадпрыемства Л.І.Апанасевічу прадпісана ў вызначаны тэрмін навесці парадак у арганізацыі закупу лішкаў малака ў насельніцтва. Шэраг канкрэтных заданняў атрымалі кіраўнікі райспажыўтаварыс­т­ва, землеўпарадкавальнай службы райвыканкама і інш.

З 16 чэрвеня гэтага года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №302 ад 14 чэрвеня 2010 года “Аб прадастаўленні крэдытаў грамадзянам, якія здзяйсняюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак”. Аб тым, каму і на якіх умовах можа быць прада­стаўлены гэты крэдыт, расказаў кіраўнік філіяла ААТ “Бел­аграпрамбанк” у г.Клецку А.А.Кучынскі.

Па ўсіх абмяркоўваемых пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили