У выкананне пункта 5 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 1998 года №1679 “Аб мерах па ўзмацненні кантролю за прамысловай нарыхтоўкай, закупкамі і рэалізацыяй дзікарослай прадукцыі і ўпарадкаванні гэтых відаў дзейнасці”, а таксама ў мэтах захавання, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў расліннага свету, недапушчэння змяншэння і дэградацыі ягаднікаў, атрымання спелай і якаснай прадукцыі лесу Мінскім абласным выканаўчым камітэтам 9 жніўня прынята рашэнне “Аб тэрмінах збору ягад брусніц і журавін на тэрыторыі вобласці”. У адпаведнасці з гэтым дакументам у сталічным рэгіёне ў лес за брусніцамі можна было накіроўвацца ўжо з 14 жніўня, а вось журавіны дазволена збіраць толькі з 11 верасня.
Нагадаем, што ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь ігнараванне ўстаноўленых тэрмінаў, а таксама прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору дзікарослых раслін вядзе да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка да 100 базавых велічынь, юрыдычную асобу – да 500.
Отправить комментарий