Сейчас загружается

На казачнай паляне…

Адрасоў у Клецку, ды і ў сельскай мясцовасці, дзе ўладальнікі прыватных падворкаў, так як і падведамасных тэрыторый, дбаюць не толькі аб належным санітарным стане, але і клапоцяцца аб іх ландшафтнай непаўторнасці, нямала. Усё часцей каля ўласных дамоў узнікаюць мудрагелістыя кампазіцыі, для стварэння якіх гаспадары з густам задзейні­­­­­­­­­­­­чаюць прыродныя матэрыялы, напрыклад, каменне, старую драўніну ці ўвогуле пні, газонную траву, дэкаратыўныя кусты і безліч кветак. Фантазія тут не абмежаваная, і ў спалучэнні са стараннем і працай яна дае цудоўныя вынікі. Вось такую хатку на курыных ножках (здымак 1) наш фотакор запрыкмеціў на адным з двароў у вёсцы Ліпка. Яна так арганічна прымасцілася каля ўваходу ў дом і радуе яго насельнікаў сваім казачным сюжэтам і яркімі фарбамі. А на беразе лазавіцкага возера неяк     утварылася  цэлая казачная паляна. Тут сустракалі гасцей адмыслова выразаныя з драўніны Дзед з Бабаю. Іх Унучка зацікаўлена назірала за ўсім ад кало­дзежа з бярозавага бярвення, крыху наводдалі “збіралі ў дарогу” воз сялянскія хлопцы. Уваход у гэты імправізаваны двор ахоўвалі дзве «царскія» гарматы (здымак 2) – вынік майстэрства залатых рук мясцовага ўмельца Анатолія Тамашэні. А крыху ўбаку пляскалася штучнае азярцо, на берагах якога “выраслі” аер і асака, і плавалі сапраўдныя рыбкі. Усё гэта ў спалучэнні з прыгажосцю натуральнага ландшафту стварыла цудоўнае месца для адпачынку. “Вясковыя пейзажы” ўсё больш актыўна запаланяюць і горад, што таксама бязмежна радуе і ўздымае настрой. Успомніце, якая прыгажосць створана пры ўездзе ў Клецк з боку Нясвіжа каля АЗС і ліцэя. Проста класна! Пакрыху аздабляецца дэкаратыўнымі элементамі ландшафтнага дызайну і тэрыторыя УЗ "Клецкая ЦРБ” (здымак 3). А цэнтр горада ўжо даўно набыў статус аднаго з самых прыгожых, арыгінальных і зялёных сярод райцэнтраў-суседзяў.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили