Сейчас загружается

Свята Роднага Слова

Шматгадовая традыцыя адзначаць Дзень беларускага пісьменства сведчыць аб тым, што беларусы – нацыя адукаваная, якая выхоўвае пакаленні на бясцэннай сукупнасці пісьмовых помнікаў розных гістарычных эпох і шануе памяць аб тых, хто рабіў першыя крокі ў галіне асветніцтва.

Святочныя мерапрыемствы прайшлі на Клеччыне 4 і 5 верасня. У горадзе аматараў роднага слова гасцінна запрасіў раённы Центр культуры, дзе ў мінулую суботу су­працоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі правялі для школьнай моладзі літаратурны часопіс “І слова гучала, чароўнае слова”. Гледачы цёпла прымалі творчасць сваіх землякоў –  супольнікаў літаратурнага аб’яднання “Голас”.

Урачыстасць, стаўшая значнай культурнай падзеяй, адзначалася ў Клецкім раёне 17 разоў. Гучалі пранікнёныя словы аб нацыянальнай пісьменнасці і культуры беларускага народа. Па традыцыі гасцей свята віталі самадзейныя паэты Клеччыны, для якіх яно атрымалася ўдвая прыемным – усе атрымалі сімвалічныя падарункі ад рэдакцыі райгазеты, пры якой існуе літаб’яднанне.

Добрая прыкмета таго, што свята гэтае – сапраўд­ная патрэба нашага сучаснага грамадства, –  поўная зала, дзе на шчырым твары ў кожнага, ад малога да сталага, чыталіся павага і ўлюбёнасць у роднае слова.

Вера Кавалеўская.

Фота Яўгеніі Семянчук.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили