Сейчас загружается

ЦВК Беларусі актыўна вядзе падрыхтоўчую работу да прэзідэнцкіх выбараў

Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па правя¬дзенню выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
«Цэнтрвыбаркам вядзе вялікую падрыхтоўчую работу да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў. Усе праекты дакументаў, якія можна рыхтаваць цяпер – калі дата выбараў яшчэ не вызначана, знаходзяцца ў актыўнай распрацоўцы», – сказаў прадстаўнік ЦВК. Паводле яго слоў, практычна падрыхтаваны ўжо метадычныя рэкамендацыі для тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій, а таксама амаль усе праекты пастаноў Цэнтрвыбаркама, якія неабходна прыняць для правядзення выбарчай кампаніі. Нагадаем, выбары Прэзідэнта Беларусі, згодна з Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам назначае Палата прадстаўнікоў.
Згодна з дзеючым заканадаўствам, прэзідэнцкія выбары назначаюцца не пазней як за пяць месяцаў да заканчэння паўнамоцтваў дзеючага кіраўніка дзяржавы, а праводзяцца не пазней як за два месяцы. Такім чынам, гэтыя выбары павінны быць праведзены не пазней як 6 лютага 2011 года.

БелТА.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили