Сейчас загружается

Без бульбы і гародніны не застанемся

Лета і восень для нарыхтоўшчыкаў – самая напружаная пара. Не дзіўна, бо тое, што назапасіцца сёння, будзе спажывацца на працягу доўгіх халодных месяцаў. З пачатку года ПУП «Клецкі каапнарыхтпрам» закупіў і рэалізаваў насельніцтву 21,2 т гуркоў, 11,5 –  памідораў, 46 –  капусты, 12,5 –  морквы, 10,6 –  сталовых буракоў, 32,6 –  цыбулі і 232 т бульбы. Акрамя гэтага, нарыхтавана 1732 т яблыкаў, 26 – чырвонай і каля 30 т чорнай парэчкі, перапрацоўкай якіх займаюцца Клецкі ВХЗ, Навагрудскі, Слонімскі, Дзятлаўскі і Чэрвеньскі кансервавыя заводы.

– У нарыхтоўцы яблыкаў задзейнічана 6 адзінак транспарту,  – запэўніў падчас тэлефоннай размовы дырэктар ПУП «Клецкі каапнарыхтпрам» А.Л.Бамбешка і дадаў:  – мы скрупулёзна адносімся да кожнай заяўкі ад насельніцтва, нарыхтоўшчыкі выязджаюць на месцы, як толькі вяскоўцы падрыхтуюцца да здачы вітаміннай прадукцыі. Гэтымі днямі пачалася нарыхтоўка і "другога хлеба" беларусаў. На сённяшні дзень закупачная цана на бульбу складае 700 рублёў, аднак ужо прыкладна ў першых чыслах кастрычніка, як паабяцаў Аляксандр Леанідавіч, яна павя­лічыцца. Нягледзячы на кліматычныя сюрпрызы, падораныя нам сёлетнім летам, тэхнолагі палёў разлічваюць на добры ўраджай «генерала ў мундзіры», парадаваў ён і ўладальнікаў уласных прысядзібных участкаў. А таму ёсць упэўненасць, што без бульбы мы не застанемся.

Святлана Орпель.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили