Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 19 снежня 2010 года. Такое рашэнне прынята 14 верасня на пасяджэнні 5-й, пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Усе прысутныя 108 дэпутатаў аднадушна прагаласавалі за гэту дату. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі і Выбарчым кодэксам Палата прадстаўнікоў не пазней як за 5 месяцаў да завяршэння тэрмі¬ну паўнамоцтваў Прэзідэнта Беларусі назначае выбары Прэзідэнта. Яны праводзяцца не пазней як за два месяцы да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта. Такім чынам, згодна з дзеючым заканадаўствам, выбары Прэзідэнта Беларусі павінны прайсці не пазней як 6 лютага 2011 года.
Як паведамлялася, пры вызначэнні даты выбараў Пастаянная камісія па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту зыходзіла з таго, каб забяспечыць максімальны ўдзел грамадзян у выбарчай кампаніі і правесці яе ў зручны для выбаршчыкаў час. Правядзенне выбараў да канца года дасць магчымасць без траты часу на выбарчы працэс літаральна з пачатку 2011 года ажыццяўляць задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на чарговы год і пяцігоддзе. Акрамя таго, пачатак года насычаны свецкімі і рэлігійнымі святамі, таму гэты перыяд не зусім зручны для правядзення выбараў.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка на закрыцці 5-й, пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў 4-га склікання адзначыў: «Мы прынялі рашэнне аб правядзенні 19 снежня 2010 года выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З улікам значнасці гэтай падзеі для краіны ў нас наперадзе сур’ёзная і адказная арганізацыйна-палітычная работа як у парламенце, так і ў выбарчых акругах, каб выбары кіраўніка дзяржавы прайшлі адкрыта, дэмакратычна, у строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй».
ЦВК будзе прымаць заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп на будучых выбарах да 24 верасня
Аб гэтым паведаміла 14 верасня журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. Яна растлумачыла, што прэтэндэнты ў кандыдаты ў Прэзідэнты павінны падаць заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп на працягу 10 дзён з даты назначэння выбараў, гэта значыць не пазней за 24 верасня. На працягу пяці дзён пасля гэтага Цэнтрвыбаркам павінен зарэгістраваць ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў. А ўжо з 30 верасня можа пачацца вылучэнне кандыдатаў, гэта значыць збор подпісаў. Згодна з беларускім заканадаўствам, кандыдатам у Прэзідэнты можа стаць той, хто збярэ не менш як 100 тыс. подпісаў.
На правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у бюджэце Беларусі прадугледжана br37 млрд.
Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай, спансіраванне выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта прадугле¬джана ў бюджэце 2010 года. Прычым на правя¬дзенне першага тура закладзена сума ў Br27 млрд., а на правядзенне другога - каля Br11 млрд.
Каменціруючы па просьбе журналістаў назначэнне выбараў прэзідэнта на 19 снежня, старшыня ЦВК сказала, што лічыць гэты дзень цалкам прымальным. На яе думку, выбары ў прынцыпе могуць праходзіць у любую нядзелю снежня, а вось студзень лічыцца непадыходзячым для правядзення выбараў. Яна таксама ўдакладніла, што назначэнне выбараў на 19 снежня стала для яе «прагназуемай нечаканасцю», паколькі ЦВК меркаваў, што выбары пройдуць у адну з ня¬дзель снежня.
БелТА.
Отправить комментарий