Сейчас загружается

Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі пачнецца 30 верасня

Подпісы ініцыятыўныя групы змогуць збіраць да 29 кастрычніка ўключна, што прадугледжана каляндарным планам арг­мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў прэзідэнта Беларусі. Згодна з планам, падпісныя лісты трэба будзе прадставіць у мясцовыя (гарадскія, раённыя) выбарчыя камісіі не пазней за 29 кастрычніка. Праверка дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і даных аб іх колькасці будзе ажыццяўляцца ў дзесяцідзённы тэрмін пасля здачы лістоў.

Зборшчыкі подпісаў павінны будуць прад’яўляць пасведчанне, выдадзенае выбарчай камісіяй. Падпісныя лісты будуць таксама атрыманы імі ў выбаркамах. У гэтых дакументах павінны быць звесткі аб тым чалавеку, які вылучаецца ў кандыдаты ў Прэзідэнты Беларусі (месца работы, імя, прозвішча і г.д.). Подпіс у лісце могуць пакідаць толькі грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў, маюць права галасаваць на будучых выбарах. Таксама ў адным лісце можна збіраць подпісы жыхароў толькі аднаго горада (раёна). Інакш лісты не прызнаюць у выбаркаме. У лісце павінны быць і пашпартныя даныя выбаршчыка або даныя з ваеннага білета, даведкі, якую выдаюць пры страце пашпарта. Пры гэтым у ЦВК нагадалі, што грамадзянін можа ставіць подпіс за таго ці іншага вылучэнца толькі адзін раз.

На адваротным баку ліста зборшчык піша сваё імя і распісваецца. У ЦВК таксама адзначылі, што збіраць подпісы ў інтэрнатах можна толькі ў тыя гадзіны, калі іх могуць наведваць пабочныя асобы. Акрамя таго, можна збіраць подпісы на пікетах, калі яны праводзяцца ў месцах, дзе гэта не забаронена мясцовымі органамі ўлады.

Місію наглядальнікаў ад снд на прэзідэнцкіх выбарах узначаліць с.лебедзеў

Місію наглядальнікаў ад СНД на прэзі­дэнцкіх выбарах у Беларусі ўзначаліць старшыня Выканаўчага камітэта – выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Яго кандыдатура ўзгоднена 23 верасня на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. Акрамя гэтага, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі дзейнасць наглядальнікаў.

Амаль 86% грамадзян беларусі не давяраюць апазіцыйным партыям

Апазіцыйным партыям не давяраюць 85,9 працэнта грамадзян Беларусі: 71,5 працэнта адзначылі графу «не», 14,4 працэнта – «хутчэй, не». Такія даныя сацапытання, праведзенага ў жніўні 2010 года Аналітычным цэнтрам EcooM, паведамілі ў цэнтры. Апазіцыйным партыям давяраюць 3,1 працэнта рэспандэнтаў, а 2,2 працэнта – «хутчэй, так». Без адказу пытанне сацыёлагаў пакінулі 8,8 працэнта. У той жа час партыям, якія супрацоўнічаюць з уладай, давяраюць 48,6 працэнта грамадзян, «хутчэй» давяраюць – 18,2 працэнта. Не карыстаюцца яны папулярнасцю ў 16,6 працэнта апытаных («не» – 7,4 працэнта, «хутчэй, не» – 9,2 працэнта). Не змаглі вызначыць сваё стаўленне да іх 16,6 працэнта ўдзельнікаў апытання.

У час сацдаследавання апытаны 1,4 тыс. грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых. Памылка выбаркі - у дапушчальных межах.

БелТА.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили