Сейчас загружается

Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня

Адпаведны Указ нумар 531 падпісаў 13 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Сход склікаецца ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне чацвёртага Усебеларускага народнага сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.

Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу – 2,5 тыс. чалавек, вызначаны важнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.

БелТА.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили