Сейчас загружается

Выбары пройдуць па дэмакратычных стандартах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што выбары ў Беларусі пройдуць па самых дэмакратычных стандартах. «Я ведаю, што ёсць распаўсюджанае меркаванне: пачакаем да выбараў. У сувязі з гэтым хачу сказаць – выбары ў нас не першыя, не апошнія. І я не проста хачу вам сказаць пра гэта, а хачу вас запэўніць у тым, што выбары ў нас пройдуць без сучка і за­дзірынкі, – сказаў А.Лукашэнка на сустрэчы з Міністрамі замежных спраў Германіі і Польшчы. – Як дзеючы Прэзідэнт ад імя ўлады хачу паабяцаць, і я гэта ўжо не адзін раз гаварыў усім людзям у Беларусі, што выбары пройдуць па самых дэмакратычных стандартах. У нас няма неабходнасці праводзіць непразрыстыя выбары, якія будуць пастаўлены пад сумненне сусветнай супольнасцю». «Прынамсі, на сённяшні дзень усе жадаючыя з любой краіны свету наведаць нашу краіну да выбараў, у перыяд выбараў, прадстаўнікі міжнародных арганізацый атрымалі самы шырокі доступ да беларускага грамадства. Хто жадае - яны сёння знаходзяцца ў нашай дзяржаве. Мы гэтай лініі будзем прытрымлівацца і ў далейшым», – адзначыў беларускі лідар. Ён таксама падкрэсліў, што «легітымнасць выбараў для нас сёння важней, чым для каго б там ні было на гэтай планеце». «Перш за ўсё мы зацікаўлены ў тым, каб выбары ў нас прайшлі абсалютна легітымна, каб да нас не было пасля гэтага пытанняў», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Участковыя камісіі сфарміраваны

Утварэнне ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі завяршылася 3 лістапада – паведамілі ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспуб­ліканскіх рэферэндумаў. Па ўсёй Беларусі сфарміраваны 6346 участковых выбарчых камісій. У кожную з іх могуць уваходзіць ад 5 да 19 чалавек. На месцы ў гэтых ка­місіях прэтэндавалі больш як 84 тыс. чалавек, у тым ліку больш як 34,8 тыс. грамадзян, якія вылучылі свае кандыдатуры шляхам падачы заяў, больш як 16,3 тыс. прадстаўнікоў працоўных калектываў і амаль 33 тыс. прадстаўнікоў па­літычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Згодна з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса не менш як адну трэць месц ва ўчастковых камісіях павінны заняць прадстаўнікі партый і грамадскіх аб’яднанняў, не больш як адну трэць – дзяржслужачыя.

Што датычыцца кандыдатаў, з якіх грамадзянам Беларусі 19 снежня трэба будзе выбраць кіраўніка дзяржавы, то яны будуць вызначаны да 23 лістапада. Пакуль тэрытарыяльныя камісіі прадаўжаюць правяраць дакладнасць подпісаў, якія прадставілі 11 патэнцыяльных кандыдатаў. На гэта ў іх ёсць час да 8 лістапада, пасля чаго пратаколы з данымі аб колькасці подпісаў у пад­трымку кандыдатаў будуць перададзены ў абласныя і Мінскую гарадскую камісію, а затым у ЦВК.

БелТА.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили