Слоган БРСМ – “Будучыню Радзімы будаваць маладым” – ведае кожны. Сённяшняе стаўленне да моладзі – гэта наш заўтрашні дзень. І для таго, каб ён быў сапраўды стабільным, светлым і мірным, патрэбна лічыцца з інтарэсамі, імкненнямі і праблемамі маладога пакалення. Таму на перыяд прадвыбарнай кампаніі – час, калі сацыяльныя слаі насельніцтва найбольш актывізуюцца, – Мінскім абласным камітэтам ГА “БРСМ” і абласным аддзелам па справах моладзі ініцыявана стварэнне мабільных маладзёжных пляцовак, асноўная функцыя якіх – аказанне кансультатыўнай дапамогі маладым грамадзянам рэгіёна па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Мы не сталі ў гэтых адносінах выключэннем: створаная Клецкім РК ГА “БРСМ”, аддзеламі па справах моладзі і ідэалагічнай работы мабільная маладзёжная пляцоўка гатова аказаць дапамогу ў вырашэнні хвалюючых праблем. Чакаем вашых зваротаў па тэлефонах 5-31-32 або 52-7-03 кожны дзень, акрамя выхадных, з 8.00 да 17.00 (з 14 да 19 снежня – з 8.00 да 20.00). Памятайце, разам любая справа вырашаецца лягчэй.
Кацярына Канановіч,
І сакратар РК ГА “БРСМ”.
Отправить комментарий