Сейчас загружается

Разам будуем утульны беларускі дом

Усебеларускі народны сход – гэта форум, дзе вядзецца шчырая, лёсавызначальная размова. Яго дэлегаты – прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі, якія могуць прама і адкрыта выказаць не толькі асабісты пункт погляду на далейшы шлях развіцця роднай краіны, але і думку калектываў, дэлегаваўшых іх, а таксама інтарэсы рэгіёна, які прадстаўляюць, і дзяржавы ўцэлым.

Галоўнае палітычнае  прызначэнне форуму –  вызначэнне асноўных накірункаў і параметраў росквіту дзяржавы, выпрацоўка плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця на наступны пяцігадовы тэрмін. Такая форма кіравання з’яўляецца гарантам сацыяльна-палітычнай стабільнасці. Яна паказвае, што беларускаму народу не абыякавыя пытанні дзяржаўнага будаўніцтва. Улік народнай думкі, мэтанакіраваная работа па рэалізацыі пажаданняў людзей дазваляе кожнаму з нас рэальна адчуць сябе паўнапраўным грамадзянінам краіны.

Папярэдні ІІІ Усебеларускі народны сход за­цвердзіў асноўным прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва завяршаючай свой гістарычны ход пяцігодкі патрабаванне кардынальна павысіць якасць жыцця. Таму эфектыўная сацыяльная палітыка была і застаецца ключавым фактарам устойлівага развіцця. На дзяржаўным узроўні  рэалізавана сістэма мер па паступальным росце даходаў насельніцтва, забеспячэнні эфектыўнасці сацыяльнай падтрымкі беларускіх грамадзян, узмацненні рэзультатыўнасці рэалізуемых праграмных дакументаў. Згодна дадзеных ААН  наша краіна па выніках 2009 года ўвайшла ў групу дзяржаў з высокім узроўнем развіцця  чалавечага патэнцыяла і заняла 68 месца ў свеце, маючы пры гэтым самы высокі рэйтынг сярод краін СНД. Гэта з’яўляецца прамым сведчаннем высокіх дасягненняў Беларусі на сучасным этапе ў напрамку эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу. Эканамічная палітыка краіны заўсёды мела глыбокую сацыяльную накіраванасць. Удзельная вага сацыяльных расходаў у агульнай суме кансалідаванага бюджэту ў бягучым годзе складае 53% (19,2 трлн. беларускіх рублёў). У наступным плануецца павялічыць гэту лічбу яшчэ на звыш як 27 трлн. беларускіх рублёў. Значыць, базавыя сацыяльныя расходы ўзрастуць на 40%. Толькі сёлета тройчы праводзіўся пераразлік працоўных пенсій, чатыры разы праіндэксаваны мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі 143 тысячы чалавек на агульную суму 42,5 млрд. рублёў. Як і праду­гледжвалася рашэннямі ІІІ Усебеларускага народнага схода, з 1 студзеня 2010 года памер дапамогі па до­гляду за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў устаноўлены на ўзроўні бюджэта пражытачнага мінімума. Сістэмай дзяржаўных дзіцячых дапамог ахоплена 440 тысяч непаўналетніх, што складае каля 25% ад іх агульнай колькасці. Наша дзяржава ніколі не эканоміла на сям’і, заўсёды выконвала комплекс мер па матэрыяльнай падтрымцы і прадастаўленні льгот бацькам і дзецям. У Беларусі адзін з самых высокіх паказчыкаў у СНД па ахопу малышоў да 6 гадоў дашкольнымі ўстановамі, да 2014 года ён бу­дзе даведзены да ўзроўню поўнага задавальнення патрэб. У ліку дзяржаўных прыярытэтаў заўсёды заставалася развіццё сістэмы аховы здароўя. За апошнія гады беларуская медыцына выйшла на якасна новы ўзровень, асвоіўшы аперацыі па перасадцы жыццёва важных органаў. Пры гэтым іх кошт намнога ніжэйшы, чым у іншых краінах.

Асаблівая ўвага ў далейшым будзе надавацца адукацыі. Неабходна прывесці структуру падрыхтоўкі кадраў і сістэму адукацыйных праграм да сучасных патрабаванняў нацыянальнай эканомікі і сусветных стандартаў. Рыхтуецца да прыняцця Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Да канца года будзе зацверджана пяцігадовая праграма развіцця спецыяльнай прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. Да 2014 года ў краіне доля спецыялістаў з вышэйшай інжэнерна-тэхнічнай адукацыяй у выпуску з дзяржаўных ВНУ дасягне прыкладна 28%, а доля спецыяліс­таў па праву і эканоміцы знізіцца да 30%. Такія паказчыкі адпавядаюць структуры прафесіянальнай адукацыі еўрапейскіх краін. Плануецца да 2012 года вырашыць праблему забеспячэння жыллём іншагародніх студэнтаў сталічных ВНУ.

Павышэнне дабрабыту людзей дасягаецца праз наданне новай якасці развіццю эканомікі – выкарыстанне высокаэфектыўных энерга- і рэсурса­зберагаючых тэхналогій, апераджальнае развіццё навукаёмкіх галін, высокатэхналагічных, экспарта­арыентаваных вытворчасцей. Так, інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 206%, па Праграме – 171,1-182,6%, аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі адпаведна – 153,2% (139,5-144,7%), зніжэнне энергаёмкасці ВУП – 23,3% (21,9-25,2%). Асаблівая ўвага надавалася развіццю рыначнай інфраструктуры, інстытутаў прадпрымальніцтва, аптымальнаму спалучэнню механізмаў дзяржаўнага і рыначнага рэгулявання, удасканаленню сістэмы падаткаабкладання.

Сёння перад краінай адкрыты шырокія перспектывы – створаны надзейны эканамічны фундамент, спрыяльны інвестыцыйны клімат, сучасная інфра­структура. А галоўнае, у нашай рэспубліцы чалавек-працаўнік сацыяльна абаронены. Лічу, што моцная сацыяльная палітыка – аснова стабільнасці і дына­мічнага развіцця дзяржавы. Павышэнне сацыяльных стандартаў і гарантый для ўсіх слаёў грамадства, забеспячэнне магчымасці зарабляць кожнаму, хто можа і, галоўнае, хоча плённа працаваць, будзе і далей прадметам неаслабнага клопату дзяржавы. Толькі разам мы зробім нашу  Беларусь самым утульным і спакойным месцам на Зямлі.

Алена Новік,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэлегат IV Усебеларускага народнага сходу.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили