Сейчас загружается

Прызы дасталіся мацнейшым

Нядаўна шахматысты раёна сабраліся на чарговае пася­джэнне клуба «Дэбют». Мерапрыемства прысвячалася святкаванню чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. У напружанай бескампраміснай барацьбе першынство заваяваў Анатолій Цімафеевіч Віткоўскі, запісаўшы на свой рахунак 5 з 6 магчымых ачкоў. Па 4 – набралі шахматысты-аматары Л.А.Дубаўцоў і А.І.Міхайлік, якія ў асабістай сустрэчы адпаведна занялі другое і трэцяе месцы.

Ход спаборніцтваў па справядлівасці, кампетэнтна ацэньваў галоўны суддзя У.Я.Раманаў.

Пераможцы не засталіся без узнагарод. Ім былі ўручаны прызы аддзела па фізічнай культуры,, спорту і турызму райвыканкама.

Ірына Уласень.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили