Сейчас загружается

Макулатуру збіраем – грошы зарабляем!

Зусім мала часу засталося да заканчэння раённага конкурсу на лепшую арганізацыю нарыхтовак другаснай сыравіны (макулатуры, тэкстылю, поліэтылену, ПЭТ-бутэлькі) сярод устаноў адукацыі і вучняў у 2010 годзе. Яго вынікі, у аснову якіх бярэцца сумарнае выражэнне за зда­дзеную сыравіну, будуць падведзены да 20 снежня. Па ўмовах конкурсу пераможцам – як установе адукацыі, што сабрала другаснай сыравіны на найбольшую суму, так і вучню – прысуджаецца грашовая прэмія ў памеры 500 і 100  тыс.руб. адпаведна. Другая прэмія прадугледжвае ўзнагароду ў памеры 400 тыс.руб. школе і 80 – вучню, трэцяя – 300 і 60 тысяч рублёў адпаведна. Яшчэ ёсць час, каб грошай зарабіць, а разам з тым унесці  свой уклад у вырашэнне пытанняў прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя.

Святлана Орпель.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили