Сейчас загружается

Моладзь на вёсцы

Працоўны стаж А.П.Анікея (на здымку) толькі пачынае свой адлік. Летась пасля заканчэння Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Алег прыйшоў у СВФ "Туча" РУП "Мінск Крышталь" на пасаду загадчыка майстэрняў і ўжо добра зарэкамендаваў сябе. З аксакаламі машынных спраў на практыцы пакуль што не спаборнічае, а вось што тычыцца нядаўна атрыманых у сценах альма-матэр тэарэтычных ведаў – любога запіхне за пояс.

А.П.Анікей – адказны і мэтанакіраваны спецыяліст. Такіх у гаспадарцы цэняць і шануюць. Больш таго, маладыя кадры значацца на асаблівым рахунку ў кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Каб надаўжэй затрымаць іх у мясцовасці, тут імкнуцца стварыць для моладзі належныя сацыяльна-бытавыя ўмовы і падтрымаць спецыялістаў матэрыяльна. У Тучы маецца добраўпарадкаваны інтэрнат, пазай­здросціць якому (па словах яго насельнікаў) могуць нават гарадскія жыхары. І хоць непасрэдна Алега гэта прывілея не тычыцца, бо сам ён мясцовы і жыве разам з бацькам, «уцякаць» у горад, як робяць многія яго равеснікі, не збіраецца. Прасцей кажучы, дзе давялося нарадзіцца, там і згадзіцца.

Фота Яўгеніі Семянчук.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили