Сейчас загружается

Першыя вясновыя павевы

З сапраўдным запалам і працоўным настроем хлебаробы Клеччыны прыступілі да першых вясновых работ у полі. Сышоў снег, падсохла поле і механізатары заўзята накіравалі свае трактары і агрэгаты на раённыя палеткі, дзе падкормліваюць сенажаці і пашы, шматгадовыя травы, вядуць іх падсеў.
Па стану на 22 сакавіка калійнымі ўгнаеннямі падкормлена 2272 га раённага кліну пасеваў шматгадовых траў. Ужо завяршылі гэты від работ у СВК «Кухчыцы», ПУП «АФ «Арда», ААТ «Лазавічы», «Морач», «Агракамбінат «Клецкі», ЗП «Налібокі-Нёман», КСУП «Зубкі». Актыўна гаспадарнікі ўносяць калій і на сенажаці і пашы. Літаральна ўчора на палеткі СВК «Кухчыцы» выйшаў сучасны энерганасычаны агрэгат «Вoxer ВERTHOOUD», на якім механізатар Віктар Іванавіч Слаута (на здымку з аграномам-аграхімікам Сяргеем Анатольевічам Куцко абмяркоўваюць тэхналогію ўнясення ўгнаенняў) будзе падкормліваць вадкім угнаеннем КАСам пасевы шматгадовых траў і азімыя.

Ірына Шаг.
Фота Яўгеніі Семянчук.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили