Сезон кірмашоў у лютым 2012 года адкрые XIX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (МКВК), якая пройдзе ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» (вул. Я.Купалы, 27) 8-12 лютага. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Раней на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемства разглядаўся варыянт правядзення выстаўкі-кірмашу ў выставачным павільёне па праспекце Пераможцаў,14.
Ганаровым госцем XIX Мінскай МКВК будзе Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла, якая прыняла эстафету ў Федэратыўнай Рэспублікі Германія. «Як у любога іншага мерапрыемства, пункт адліку маючага адбыцца кніжнага форуму – колькасць удзельнікаў папярэдняга кірмашу. Яго пажадана калі не максімальна павялічыць і выйсці на новыя пазіцыі, –то, як варыянт, захаваць ранейшыя. Пры існуючай сусветнай тэндэнцыі зніжэння актыўнасці патэнцыяльных экспанентаў такіх спецыялізаваных мерапрыемстваў – гэта адна з галоўных задач арганізатараў Мінскай МКВК, – адзначылі ў Міністэрстве інфармацыі. – Новыя рубяжы, новыя ўдзельнікі і сам кніжны форум – наперадзе. А пакуль ідзе карпатлівая падрыхтоўчая работа, якая і вызначыць аблічча свята кнігі».
На лютаўскай выстаўцы ў 2011 годзе свае экспазіцыі разгарнулі больш як 600 прадстаўнікоў 23 краін. Колькасць наведвальнікаў перасягнула 51 тыс. чалавек.
Арганізатарамі Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу выступаюць Міністэрства інфармацыі, ААТ «Белкніга» і ПК ТАА «Макбел».
БелТА.
Отправить комментарий