Сардэчна віншую вас з 70-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты “Да новых перамог”.
За час свайго існавання газета прайшла шлях станаўлення і развіцця, аб’ектыўна, на высокім прафесійным узроўні асвятляючы праблемы і пытанні грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага жыцця рэгіёна.
Сёння супрацоўнікі рэдакцыі плённай, самаадданай працай ствараюць яснае і цікавае выданне, якое адпавядае густу самых патрабавальных чытачоў.
Жадаю супрацоўнікам рэдакцыі газеты, аўтарскаму калектыву, чытачам моцнага здароўя, шчасця, творчага натхнення, аптымізму і дабрабыту.
Лілія Ананіч, першы
намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Отправить комментарий