24 студзеня ў кожным каталіцкім доме рыхтуецца стол, за якім збіраецца ўся сям’я, каб за вігілійнаю вячэраю ўсім разам перажываць вялікую радасць, якую больш за дзве тысячы гадоў таму гэтая ноч прынесла ўсім людзям добрай волі, і каб вітаць прыходзячы свет Хрыста.
Езус, які нарадзіўся ў Бетлееме, – гэта вялікі дар людзям ад Бога Айца, які так палюбіў свет, што спаслаў у яго свайго адзінароднага сына.
Жадаю вам, каб свята Божага нараджэння прайшло ў мілай сямейнай атмасферы! Каб Бог, які праходзіць сярод нас, даў нам радасць, моц Святога Духа, дапамог прыняць Яго ў сваё жыццё! Жадаю Божага благаслаўлення ва ўсіх добрых справах, поспехаў у працы і шмат Божых дароў у 2014-ым годзе!
Пробашч касцёла Святой Троіцы ў Клецку, ксёндз Павел Слука.
Отправить комментарий