Час ляціць так хутка, што не паспелі адчуць подых сапраўднай марознай зімы, як на парозе ўжо – прыгажуня-вясна! У нядзелю, 13 сакавіка, на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры будуць святкаваць Масленіцу. Запрашаем усіх гараджан і гасцей горада правесці зіму і сустрэць вясну: з блінамі і аладкамі, гульнямі і забавамі. Работнікі культуры падрыхтавалі забаўляльную праграму «Масленка прыйшла – забавы прынесла», якая пачнецца ў 11.00 гадзін. Усіх прысутных запросяць закружыцца ў хараводах, залезці на слуп за падарункам, праехацца ў конным вазку, пачаставацца духмянымі блінамі і прыняць удзел у іншых забавах.
“ДНП”. Фота з архіва.
Отправить комментарий