Вырабы з дрэва з’яўляюцца найбольш яскравым адлюстраваннем старажытных традыцый, вераванняў многіх народаў. Менавіта ў традыцыйных беларускіх драўляных рэчах выяўляецца натуральная прыгажосць і цеплыня матэрыялу, простыя, канструктыўныя формы. Цудоўныя, надзвычай “жывыя”, драўляныя скульптуры яшчэ не так даўно ўпрыгожвалі крыжы на ўездзе ці выездзе з вёскі, мясцовыя касцёлы, каплічкі, могілкі, і, нават, двор і хату майстра. Выконваліся таксама кампазіцыі іншага плана – касцы, жнеі, музыкі, персанажы народных казак, фальклорныя вобразы.
Сёння традыцыя вырабу драўлянай скульптуры працягваецца і развіваецца на новым узроўні. Гэтаму садзейнічае абласное свята-конкурс драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”, якое праводзіцца штогод з 2002 года і вандруе па Мінскай вобласці. За 15 гадоў правядзення свята-конкурс адбыліся ў Смалявіцкім, Крупскім, Валожынскім, Старадарожскім, Вілейскім, Барысаўскім, Маладзечанскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Мінскім і Мядзельскім раёнах.
У 2017 годзе ХVІ свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечнае цеплыня дрэва” праводзіцца ў г. Клецку.
Усяго ў свяце ўдзельнічаюць 12 майстроў з Міншчыны і Гомельшчыны. Кожны майстар на працягу дзесяці дзён вырабляе драўляную скульптуру на фальклорную тэматыку выкарыстоўваючы розныя віды і тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі драўніны.
Скульптуры ўпрыгожаць тэрыторыю горада Клецка.
7 чэрвеня ў 14.00 – урачыстае адкрыццё свята. Канцэртная праграма народных вакальных ансамбляў “Бацькаўшчына” і “Весялуха”. (парк агр. Янавічы)
16 чэрвеня ў 11.00 – узнагароджванне пераможцаў і урачыстае закрыццё свята. Канцэртная праграма ансамбля народнай песні “Лазінка”. (парк агр. Янавічы)
Отправить комментарий