Сейчас загружается

В рамках акции “За безопасность вместе” спасатели проводят профилактическую работу

Суб'ектамі прафілактыкі Клецкага раёна сур'ёзная ўвага надаецца тлумачальна-раз’ясняльнай рабоце з рознымі катэгорыямі насельніцтва. Пад асаблівым кантролем у работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях - сем'і, у якіх выхоўваюцца дзеці, асобы, што вядуць асацыяльны лад жыцця, пенсіянеры и адзінокія людзі. Падчас правядзення прафілактычнай работы ў рамках акцыі “За бяспеку разам” гэтыя катэгорыі рэгулярна наведваюць выратавальнікі з мэтай абследавання ўмоў пражывання, выяўлення парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі.

Тлумачальна-паясняльную работу правялі выратавальнікі з бацькамі, якія неналежным чынам глядзяць за сваімі дзецьмі, вядуць асацыяльны лад жыцця, ўжываюць спіртныя напоі, пакідаюць без нагляду малых, падвяргаюць рызыцы іх жыццё і здароўе, не выконваючы правілы пажарнай бяспекі ў сваіх дамах. Работнікі МНС нагадалі аб тым, што бацькі павінны несці адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей, забяспечваць ім спрыяльныя і бяспечныя ўмовы для пражывання. Правілы і рэкамендацыі па правілах бяспекі атрымалі пенсіянеры і адзінокія грамадзяне (вусна, і ў выглядзе лістовак на супрацьпажарную тэматыку). Аб небяспецы курэння у нецвярозым стане ў чарговы раз пачулі аматары закурыць у ложку. Дзецям выратавальнікі расказалі, як неабходна гуляць і адпачываць, каб не апынуцца у небяспецы. Дзеці і падлеткі ўважліва слухалі работнікаў МНС, абяцалі выконваць правілы бяспекі, з задавальненнем атрымлівалі рознакаляровыя кніжкі, размалёўкі, буклеты, лістоўкі з правіламі бяспечных паводзін.

Каб не здарылася бяды, кожны павінен пільна сачыць за супрацьпажарным станам домаўладання, дзяцей - вучыць правілам бяспекі, ніколі не пакідаць іх адных. Выратавальнікі, ў сваю чаргу, прадаўжаюць дапамагаць грамадзянам у гэтай важнай справе, працягваючы правядзенне прафілактычнай, раз’ясняльнай і прапагандысцкай работы.

РАНС.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили