Сейчас загружается

В рамках пожарно-профилактической акции в агр.Домоткановичи прошла встреча с населением

У самым пачатку лістапада з заклікам “Усе на сход!” да жыхароў аграгарадка Даматканавічы Клецкага раёна звярнуліся прадстаўнікі мясцовай улады. А ўсё таму, што раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях ініцыіраваў правядзенне сустрэчы з насельніцтвам у рамках пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”.

Практыка правядзення сельскіх сходаў грамадзян ужо даўно паказала важнасць і значнасць такіх мерапрыемстваў, бо іх галоўная мэта –забяспечыць высокі ўзровень ведаў насельніцтва ў галіне пажарнай бяспекі, сфарміраваць у насельніцтва культуру бяспечных паводзін у любых надзвычайных сітуацыях!

Кантынгент прысутных на такіх мерапрыемствах людзей разнастайны: гэта і пенсіянеры, і працаздольныя грамадзяне, і асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і мнагадзетныя бацькі. Хто б ні прыйшоў на сход, пра гэта ніколі не пашкадуе, бо ў падчас размоў з прадстаўнікамі мясцовай улады і суб'ектамі прафілактыкі кожны чалавек можа атрымаць шмат карыснай і важнай інфармацыі, вырашыць надзённыя пытанні, папрасіць падтрымкі і дапамогі, калі яна неабходная.

На сходзе прысутнічалі начальнік Клецкага РАНС Уладзімір Міхайлавіч Вашкевіч, прадстаўнікі Энерганадзору, ТЦСАН, РАУС, мясцовай улады. Старшыня Шчэпіцкага сельвыканкама Наталля Леанідаўна Бурак распавяла пра тое, якая праца праводзіцца сельскім выканкамам для забеспячэння бяспекі грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Савета, аб дзейнасці сельскай назіральнай камісіі і аб той дапамозе, якая была аказана грамадзянам на працягу года. Яна таксама акрэсліла неабходнасць працягу дадзенай працы, звярнулася да прысутных з заклікам быць больш уважлівымі адзін да аднаго, не застаючыся ў баку ад чужых праблем, аказваць пасільную дапамогу суседзям, сябрам і сваякам у пытаннях забеспячэння бяспекі іх домаўладанняў.

Уладзімір Міхайлавіч падрабязна спыніўся на прычынах узнікнення пажараў, і ў сваім выступленні прывёў прыклады вогненных трагедый бягучага і мінулага года, нагадаўшы пры гэтым прысутным аб асноўных правілах пажарнай бяспекі, растлумачыў парадак дзеянняў пры ўзнікненні пажару, а таксама правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Інспектар прапаганды Вольга Іванейчык узняла тэму дзіцячага траўматызму і гібелі ад пажараў і другіх надзвычайных сітуацый, нагадала аб тым, што неабходна клапаціцца пра дзяцей, не пакідаць іх без нагляду дарослых, арганізоўваць ім карысны і бяспечны адпачынак. Пасля быў прадэманстраваны фільм «Цана імгнення».  Актуальныя пытанні электрабяспекі, правапарадку сацыяльнай аховы грамадзян і іншыя таксама былі падрабязна растлумачаны прысутным.

У завяршэнне мерапрыемства жыхары аграгарадка змаглі задаць самыя хвалюючыя іх пытанні, якія тычацца добраўпарадкавання тэрыторый, аказання сацыяльнай дапамогі, бяспечнага пражывання, на якія ўсе атрымалі кампетэнтныя адказы.

Вольга Іванейчык, інспектар прапаганды Клецкага РАНС. 

Отправить комментарий

Возможно, пропустили