Сейчас загружается

У Даматканавічах гукаюць вясну

“Масленіцу” ў народзе называюць прабачальнай бяседай, калі надышоў час развітвацца з зімой і рыхтавацца да выхаду ў поле. Абрад гукання вясны наладзілі ў гэты святочны дзень у аграгарадку Даматканавічы. Усе, хто наведаўся ў мясцовую сярэднюю школу, дзе размяшчаецца ўчастак для галасавання №28, і аддаў свой голас за самых дастойных з унесеных у бюллетэні кандыдатаў у дэпутаты, спяшаліся да пляцоўкі, дзе быў арганізаваны канцэрт. Па ўсёй ваколіцы разносіліся меладычныя масленічныя песні ў выкананні фальклорных гуртоў “Суседачкі” і “Сузор’е” Даматканавіцкага дома культуры пад кіраўніцтвам Сяргея Галубкова.

Фото Іны Федарчук.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили