З 23 па 25 мая 2019 года ва ўслаўленым Нясвіжы пройдзе ХХIV Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа – 2019”, арганізатарам якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт і Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.
На працягу 24-х гадоў мастацкія фэсты ў Нясвіжы застаюцца адной з самых адметных падзей у культурным жыцці Беларусі. Штогод гэтыя інавацыйныя праекты яднаюць айчынную музыку розных эпох і жанраў, мастацкія выставы і тэатральныя паказы, з моманту свайго заснавання і да сёнешняга дня яны сталіся сімвалам узнаўлення і адраджэння гісторыі беларускага мастацтва, перш за ўсё – музычнага.
Асноўныя мерапрыемствы свята 2019 года прысвечаны 200-годдзю выбітнага кампазітара Станіслава Манюшкі, таму своеасаблівым музычным прынашэннем юбіляру ад усіх аматараў і знаўцаў яго творчасці станецца вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі “Нясвіж – крыніца натхнення Станіслава Манюшкі і яго аднадумцаў”, падрыхтаваны творчымі калектывамі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. У рамках свята адбудзецца творчая сустрэча маэстра Фінберга і канцэрт “Год юбілею Станіслава Манюшкі”.
Творчыя калектывы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі прадставяць свае новыя канцэртныя праграмы, у якіх прагучаць лепшыя ўзоры беларускай музыкі з ХІІ па ХХІ стагоддзе. Канцэрт “Рэлігійныя творы айчынных майстроў” адбудзецца ў Нясвіжскім Касцёле Божага Цела, канцэрт “Музыка беларускіх палацаў” – у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля г. Нясвіжа.
У Нясвіжскім цэнтры культуры адкрыецца мастацкая выстава работ з фонду Міжнароднага конкурсу-пленэру юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука “Краявіды Нясвіжа вачыма дзяцей”.
Па традыцыі ў першы дзень нясвіжскай імпрэзы Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры пакажа камедыю па п’есе Ж.Б.Мальера “Ён мужык, а яна паненка” (рэжысёр Яўген Валабоеў).
Завершыцца музычная акцыя ў Нясвіжскім цэнтры культуры гала-канцэртам “Новае ў Нясвіжы” ў выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці і г. Нясвіжа, мастацкага кіраўніка ХХIV Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа – 2019”, прафесара Міхаіла Фінберга.
Афіша
23 мая 2019 года
19.00 Нясвіжскі раённы цэнтр культуры
Спектакль Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры
Ж.Б.Мальер “Ён мужык, а яна – паненка”
(рэжысёр Яўген Валабоеў)
24 мая 2019 года
15.00 Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка
Творчая сустрэча і Прэс-канферэнцыя
«ГОД ЮБІЛЕЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ»
Народны артыст Беларусі, прафесар М.Я. Фінберг,
Сродкі масавай інфармацыі Мінскай вобласці і г. Нясвіжа
Заслужаны калектыў
«Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі»
Канцэрт струннага квартэта і ансамбля кларнетыстаў
Кіраўнікі – Таццяна ВАЙЛАПАВА, Віталій ЗУБРАЎСКІ
17.30 Нясвіжскі цэнтр культуры
Адкрыццё мастацкай выставы з пленэрнага фонду Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў "Краявіды Нясвіжа вачыма дзяцей"
18.00 Нясвіжскі цэнтр культуры
АДКРЫЦЦЁ СВЯТА МАСТАЦТВАЎ
“НЯСВІЖ – КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ
СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ І ЯГО АДНАДУМЦАЎ”
(вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі)
Заслужаны калектыў
«Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і яго творчыя калектывы – ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў; струнны квартэт; вакальны ансамбль;
Кіраўнікі: Раман ВЕТРАЎ, Віталій ЗУБРАЎСКІ, Таццяна ВАЙЛАПАВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА
салісты: Дзмітрый САЎЧЫК (кантрабас), Аляксей СТВОЛ (кантрабас);
Яўгенія АРЛОВА (скрыпка); Ганна БРЫЛЁВА (фартэпіяна)
25 мая 2019 года
12.00 Нясвіжскі касцёл
«РЭЛІГІЙНЫЯ ТВОРЫ АЙЧЫННЫХ МАЙСТРОЎ»
Канцэрт струннага аркестра і вакальнага ансамбля
Заслужанага калектыву
«Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі»
Кіраўнікі: Людміла КАЛІНОЎСКАЯ,
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА
14.00 Тэатральная зала Палацавага ансамбля г.Нясвіжа
“МУЗЫКА БЕЛАРУСКІХ ПАЛАЦАЎ”
Заслужаны калектыў
«Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і яго творчыя калектывы – ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў; струнны квартэт; вакальны ансамбль;
творчы дуэт – арфа i скрыпка
Кіраўнікі: Юлія ШЧАСНОВІЧ, Віталій ЗУБРАЎСКІ, Таццяна ВАЙЛАПАВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА,
Алена АБУШКЕВIЧ, Алена НАВУМЕНКА
17.00 Нясвіжскі цэнтр культуры
“НОВАЕ Ў НЯСВІЖЫ”
Заслужаны калектыў
«Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі»
і салісты аркестра –
лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў:
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля ТАМЭЛА,
Таццяна ГЛАЗУНОВА, Галіна ГРАМОВІЧ, Валерыя ГРЫБУСАВА,
Алеся ДЗЕРЖАВЕЦ, Дзмітрый КАЧАРОЎСКІ, Руслан МУСВІДАС,
Аляксандр САЛАЎЁЎ, Яўген ЦЫМБАЛІСТ, Ягор ШАРАНКОЎ.
Вакальная група: Аляксандр ДЗЮМІН, Святлана БУДАРЫНА,
Таццяна КАРАСЁВА, Андрэй ПЯТРОЎ
Дырыжор – народны артыст Беларусі, прафесар
Міхаіл ФІНБЕРГ
МАСТАЦКІ КІРАЎНІК –
народны артыст Беларусі,
лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь,
лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін
Мінскай вобласці і г. Нясвіжа, прафесар
МІХАІЛ ФІНБЕРГ
Отправить комментарий