Сейчас загружается

У чацвёрты раз пройдзе “Ракаўскі фэст”

25 жніўня ў Ракаве, у 30 км. на захад ад Мінска, у чацвёрты раз пройдзе фестываль “Ракаўскі фэст”.

Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут  цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і  плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на  на памежжы Польшы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.

         У праграме фестывалю:
  • выступленні калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі;
  • прэзентацыя беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур;
  • выставы;
  • адкрыццё мемарыяльнага комплексу у гонар аўтара рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, Сяргея Пясецкага (госці фэсту даведаюцца “хто ж ён, Каханак Вялікай Мядзведзіцы?” і пазнаёмяцца з новай легендай Ракава. А апынуўшыся каля мемарыялу, асабліва пасля заходу сонца, кожны атрымае асобыя уражанні);
  • кірмаш “Горад майстроў”;
  • “Fashionstyle па-беларуску ” (выстава-продаж, паказы, інтэрактыў);
  • “Эка-двор” (выстава-продаж, майстар-класы);
  • дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі і конкурсам малюнкаў крэйдай на асфальце;
  • літаратурны падворак “Чытаем разам вершы беларускіх паэтаў”;
  • інтэрактыўная пляцоўка “Карагод” ( танчым і спяваем разам);
  • “Кулінарны батл”;
  • квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”;
  • бясплатныя экскурсіі па Ракаву;
  • мастацкі пленэр.

Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі і акунуцца ў непаўторную атмасферу.

Хэдлайнеры фестывалю – Гурт “Лявон Вольскі” (Беларусь) і “TeklaKlebetnica” (Польшча).

Па ўсім пытанням: +375293565474, Юлія.

Отправить комментарий