Напярэдадні Дня роднай мовы Мінскі абласны камітэт БРСМ праводзіць конкурс на лепшае чытанне вершаў і выкананне песень на роднай мове "Беларуская мова - крыніца натхнення».
Запішы свой выступ на камеру, выкладзі відэа сольнага мастацкага выканання песні ці верша на беларускай мове у сацыяльную сетку Instagram з хэштэгам #святамовы2019 і атрымай каштоўны падарунак.
Конкурс пачнецца 17 лютага i завершыцца 20 лютага ў 12.00.
Без хэштагаў прыняць удзел у конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду.
Пераможцаў вызначыць экспертнае журы. Пры спрэчных пытаннях у вызначэнні пераможцы журы будзе ўлічваць колькасць падабаек.
Отправить комментарий