Сейчас загружается

Да 75-годдзя Перамогі: Цыкл “У бронзе, у памяці, у вершы”

Помнік у гонар маршу «Развітанне славянкі» быў створаны па ініцыятыве расійскага ваенна-гістарычнага таварыства і пры падтрымцы ААТ «Расійскія чыгункі». Адкрыты 8 мая 2014 года на плошчы паміж будынкам Беларускага вакзала і чыгуначнымі шляхамі.

Вядомая песня «Агеньчык» («На позицию девушка провожала бойца») і ўбачаны помнік   «Развітанне славянкі», які  ўстаноўлены на тэрыторыі Беларускага вакзала ў Маскве, выклікалі у мяне моцнае эмацыйнае ўражанне. Нарадзіўся верш, у які, як у вяночак, упляліся словы вядомай песні. Вось такая мастацкая задумка. А, магчыма, у ваенныя гады ў кагосьці дзесьці такое якраз і было…

Таццяна Цвірка

«РАЗВІТАННЕ»

Ах, сунічкі! Духмяныя пацеркі!

На травінку нанізвала шчыльненька.

І ад водару голаў я страціла…

Месяц, зоры, паветра ванільнае…

Ночка чэрвеня найкарацейшая,

Рукі любага шчыра-пяшчотныя,

Пацалункі найсаладзейшыя…

І бывай, маладосць мая цнотная…

Ноч глытала прызнанні гарачыя,

Пахла шчасце суніцаю спелаю.

А назаўтра… Вайна! Горкім плачам я

Юнака абуджала  знямелага.

Паласнуў па жыцці выбліск вогненны,

І шчарбатая смерць заўсміхалася.

Галашэннямі, крыкамі, стогнамі,

Быццам ліўнем, зямля налівалася.

Душы, чорнаю весткай паранены,

Свае пацеры шлюць Усявышняму,

Чуе ён і, напэўна, прымае іх,

Сам сябе вінаваціць, што выйшла так.

У дарогу крывавую, лютую

Выпраўляліся…  «Дзеткі-і! Сын-о-чкі -і!»

– Ты, вяртайся, ты вернешся, любы мой! –

Я шаптала… Каханаму… Ноччу.

На позицию девушка

провожала бойца,

Темной ночью простилася

на ступеньках крыльца.

И пока за туманами

видеть мог паренек,

На окошке на девичьем

все горел огонек.   

Здраднік-лёс, непагодай захутаны,

Абяцаў жа адводзіць ты злыбяду!

Ды мяне не спалохаць пакутамі.

Я за лю́бым… На фронт… Медсястрой пайду!

…Толькі… Божа ж мой! Не паспею я…

Мне анёл прашаптаў вестку шчасную.

…Мой агеньчык, спавіты надзеяю,

На акне ззяе плямкай нязгаснаю.

И подруга далекая

Парню весточку шлет,

Что любовь ее девичья

Никогда не умрет.

Все, что было загадано,

В свой исполнится срок, –

Не погаснет без времени

Золотой огонек.

Ах, сунічкі! Духмяныя пацеркі!

Сярод пекла вайны – радасць ціхая.

Дзякуй вам, што тады голаў страціла…

Час ад часу ўспамін  закалыхвае.

Наш сунічнік свайго не змяніў жыцця!

Памятае, як сведкам ён быў нямым.

Год мінуў… На знаёмай паляне я…

Не адна! А з сыночкам трохмесячным.

Мой сынок! Ці даведаўся татка твой,

Пра цябе, хто «і кропелькі ўсе пабраў»?!

Адагнаць не магу дум трывожных рой…

А салдат… Ён фартовы! Ён ліст чытаў!

И спокойно, и радостно

На душе у бойца

От такого хорошего

От ее письмеца.

И врага ненавистного

Крепче бьет паренек

За советскую Родину…

«За цябе, мой сынок!»

Скульптура «Развітанне» ўстаноўлена ля ўвходу ў музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Яе сюжет – як ілюстрацыя радкоў савецкай песні венных гадоў: «На позиции девушка провожала бойца…».  Скульптурная кампозіцыя ўстаноўлена ля светамузычнага фантана «Каскад», зробленага ў форме прыступак. По задумцы аўтара, гэта дазваляе сварыць кантэкст, неабходны для ўспрыняцця камернай сцэны.

Пара закаханых прыпынілася ля ручайка. Жанчына бласлаўляет мужа, які ідзе на вайну.

Вышыня фігур тры метры. Оны выкананы з бронзы, – тлумачыць скульптар Аляксандр Шацернік. – Гэта зборны вобраз. Памятаю аповед мамы, як яна развітвалася з бацькам. Была веруючым чалавекам: у шынель зашыла іконку са святым Мікалаем Угоднікам. Бацька прайшоў усю вайну як военны урач і застаўся жыць. У 1945 годзе наша сем’я ўз’ядналася. Мы з мамай вярнуліся з эвакуацыі ў Минск. У 1951 годзе пераехалі на Гвардзейскую. Раён, дзе сёння стаіць новы будынак музея гісторыі Велікай Айчыннай вайны, – гэта Мінск майго дзяцінства.

Гэты ўнікальны помнік знаходзіцца ў горадзе Араміле, што ў Свярдлоўскай вобласці. Ён адзіны ў свеце, дзе разам з людзьмі ўшаноўваецца шынель. Што яна значыла для салдата, не трэба тлумачыць. Гэта і стала галоўнай ідэяй пры стварэнні скульптуры, якую з бронзы выканалі спецыялісты з Іжэўска. Яна знаходзіцца на пастаменце на плошчы перад суконнай фабрыкай, дзе працавалі цэлыя дынастыі.

Па задумцы аўтара Дзіяны Касыгінай, у мануменце ўвекавечаны працоўны подзвіг арамільцаў, але выканана скульптура ў рамантычным стылі. Сімвалічны вобраз – дзяўчына праводзіць салдата на фронт і як талісман, як абарону дае яму шынель. Змешчаны тут жа надпіс сведчыць: «Памятник шинели воздвигнут в благодарность героическому труду арамильцев, в тылу ковавших Великую Победу над фашистскими захватчиками. Каждый четвертый солдат Советской Армии в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 годов был одет в шинель из арамильского сукна. Слава героям фронта и тыла!».

Отправить комментарий