Сейчас загружается

З 75-годдзем Перамогі кляччан павіншавалі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тыла, усе, хто з дзіцячых гадоў памятае цяжкія гады акупацыі! Дарагія землякі!

Сардэчна віншуем вас з 75-годдзем Вялікай Перамогі!

Ад мая 1945 года нас аддзяляе сем з паловай мірных дзесяцігоддзяў. Але гэта вялікае свята па-ранейшаму гарыць у нашых сэрцах вечным агнём удзячнасці тым, хто прайшоў дарогамі вайны. Нашы дзяды і бацькі паказалі ўсяму свету небывалы прыклад несакрушальнасці духа і самаадданай любові да Айчыны, фашысты сустрэлі супраціўленне, бяспрыкладнае па мужнасці і сіле. Старэйшае пакаленне перамагло і дало нам галоўнае – свабоду.

Мы ніколі не забудзем вызваліцеляў, якія ваявалі на франтах, у складзе партызанскіх атрадаў і падпольных груп. Жанчын, якія замянілі мужчын на заводах і палетках. Дзяцей, што прайшлі праз суровыя не па гадах выпрабаванні. Усе яны – героі. Нізкі паклон вам і шчырая ўдзячнасць, пакаленне пераможцаў! Мы ніколі не забудзем, хто падняў Беларусь з папялішчаў. Мы ў нявыплатным доўгу перад вамі.

У гэты юбілейны майскі дзень яшчэ раз успомнім і паклонімся стваральнікам Вялікай Перамогі, загінуўшым і жывым. Дзякуй, паважаныя ветэраны, за ваш ратны подзвіг, за вашу працу, за ўсё, што вы зрабілі для чалавецтва.

Паважаныя землякі! Наш з вамі доўг цяпер – быць дастойнымі сваіх мужных продкаў-пераможцаў. Няхай у гэтыя святочныя дні адступяць усе трывогі і хваробы, светлы настрой прыйдзе ў кожны дом і памяць аб бессмяротным подзвігу савецкага народа сагрэе сэрцы. Сардэчна ўсім жадаем здароўя, доўгіх і спакойных дзён жыцця, душэўнай цеплыні, павагі і клопату ад блізкіх. Са светлым святам вас! Міру і шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили