Сейчас загружается

Прадстаўнік Клеччыны прайшоў у паўфінал рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”

 

Падведзены вынікі паўфіналу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У спаборніцтвах, якія прайшлі ў гэтым годзе ў рэжыме анлайн, прынялі ўдзел 28 таленавітых маладых дэкламатараў з усёй Беларусі. Яны чыталі свае любімыя творы на беларускай мове.

Перамаглі ў паўфінале і юныя чытальнікі Міншчыны. У фінале конкурсу, які адбудзецца ў канцы жніўня 2020 года ў горадзе Мінску, цэнтральны рэгіён прадставяць тры вучні.

 

Сярод іх і навучэнец Рассветаўскай сярэдняй школы Клецкага раёна Данііл Емяльянаў. Наш зямляк дэкламаваў верш Сяргея Грахоўскага “Душа” (педагог - Святлана Мікалаеўна Ральцэвіч).

ДНП па матэрыялах moiro.by

Отправить комментарий

Возможно, пропустили