Надвор’е і эпідэміялагічная сітуацыя ў апошні час уносяць свае значныя каррэктывы ў графік сустрэч выратавальнікаў з насельніцтвам. То вецер ці мароз не дазваляюць выйсці людзям з дому, каб трапіць на мерапрыемства, до дарогі замецены так, што цяжка нават хадзіць на недалёкія адлегласці, то з калектыву нехта нечакана захварэў, і ўсе на ізаляцыі чакаюць яго выздараўлення.
Аднак, як толькі перашкоды знікаюць, важныя і карысныя сустрэчы работнікаў МНС з рознымі аудыторыямі праводзяцца без запавольвання.
Так, доўгачаканае мерапрыемства адбылося ў аддзяленні дзённага знаходжання для асоб сталага ўзросту дзяржаўнай установы “Клецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага аслугоўвання насельніцтва”. Тут была праведзена акцыя “Бяспека ў кожны дом”.
“Гэта ўжо стала добрай традыцыяй – сустракацца ў лютым ужо каторы год, каб узняць пытанні бяспекі, успомніць правілы, пагуляць у віктарыны і конкурсы, атрымаць карысныя парады”, - падзялілася сваім меркаваннем адна з наведвальніц аддзялення.
І сапраўды, традыцыйна акцыя “Бяспека ў кожны дом” праводзіцца для пенсіянераў, каб у цікавай і крэатыўнай форме нагадаць ім асноўныя правілы бяспекі, якія неабходна выконваць дзеля зберажэння жыцця і маёмасці. І ў гэты раз інспектар прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правяла для ўзячнай аудыторыі не толькі сур’ёзную гутарку, але і шэраг забаўляльных момантаў. Сярод іх – інтэрактыўныя віктарыны “Сакрэт бяспекі” і “Назаві цану”, гульня “Поле цудаў МНС”, а таксама тэсты па асновах бяспекі жыццядзейнасці, паказ навучальных відэаролікаў МНС.
Отправить комментарий