Сейчас загружается

Выратавальнікі заклікаюць жыць бяспечна!

 

Аграгарадок Сіняўка Клецкага раёна – вялікі і ўтульны населены пункт, у якім пражывае амаль паўтары тысячычалавек. Тут ёсць свая школа, паштовае аддзяленне, амбулаторыя і бальніца, пункты грамадскага харчавання, вытворчыя і сельскагаспадарчыя аб’екты. У гэтай мясцовасці прафілактычная работа па папярэджанню пажараў пачалася з працоўных калектываў сацыяльна значных аб’ектаў – школы і амбулаторыі.

Размовы на тэму бяспекі тут правёў начальнікраённагааддзела па НС УладзімірВашкевіч. Ён адзначыў, што надвор’е ў гэтым годзе ўскладніла апертыўную абстаноўку з пажарамі, асабліва па прычыне эксплуатацыі няспраўныхпечак (дарэчы, у пачатку года і ў Сіняўцы выратавальнікі ліквідавалі пажар, які адбыўся па гэтай прычыне).

Уладзімір Міхайлавіч прывёў і іншыя прыкладытрагічных вогненных здарэнняў на тэрыторыі раёна. Амаль усе – вынік нядбайнага стаўлення да пытанняў пажарнай бяспекі або неасцярожнага абыходжання з агнём. Карацей кажучы, вінаватымі ў гэтых сітуацыях з’яўляюцца самі людзі, а не выпадковасці ці форс-мажорныя абставіны.

Уладзімір Міхайлавіч раказаў таксама, што пажары адбываюцца і з-за перагрузкі электрасетак, пакінутых у разетцы “зарадак” і электрапрыбораў, трухлявай электраправодкі, выкарыстання старых тэлевізараў, халадзільнікаў, якія выпрацавалі свой тэрмін эксплуатацыі. Нагадаў спецыяліст і пра неабходнасць пільнага дагляду за непаўналетнімі дзецьмі, пра адказнасць дарослых за іх жыццё, здароўе і бяспечныя умовы пражывання.

Пасля выратавальнік парэкамендаваў усім усталяваць у домаўладанні аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які можа на ранняй стадыі выявіць задымленне і выратаваць жыццё. Ён прадэманставаў яго работу і расказаў, як неабходна абслугоўваць АПА, каб ён доўга і надзейна аберагаў жыццё ад пажару.

А яшчэ адна добрая і карысная рэкамендацыя - устанавіць у тэлефоны мабільны дадатак МНС Беларусі “Дапамога побач”, што своечасова папярэджвае аб небяспечных прыродных з’явах, дапамагае ў вывучэнні правіл бяспекі.

У завяршэні размовы спецыяліст МНС нагадаў і алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару на працоўным месцы і дома, парадак выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння. Прысутным на сустрэчах былі прапанаваны для азнаямлення і вывучэння буклеты і іншая наглядна-выяўленчая прадукцыя з парадамі і рэкамендацыямі МНС.

На гэтым тыдні адбыліся і іншыя сустрэчы кіраўніцтва Клецкага РАНС з працоўнымі калектывамі. Так, намеснік начальніка аддзела па аператыўна-тактычнай рабоце Алег Груша выступіў перад работнікамі машына-трактарнага парка “Даматканавічы” СУП “Шчэпічы-Агра”. А перад педагагічным калектывам ДУА “Клецкая сярэдняя школа №2” на тэму бяспекі выступіў намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Сяргей Кішко.

Выступаючы перад грамадзянамі, выратавальнікі заклікалі ўсіх жыць бяспечна і давалі свае парады, як гэта ажыццявіць: не курыць у ложку, не перанакальваць печы, не перагружаць электрасеткі, быць уважлівымі і асцярожнымі пры выкарыстанні агню.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили