Ужо даўно стала традыцыяй на базе Дзяржаўнай установы адукацыі праводзіць турнір па баскетболе, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Самахвала.
26 год прайшло са дня першага турніра, які быў праведзены ў 1995 годдзе. З нецярпеннем і хваляваннем чакалі яго сёлета арганізатары, удзельнікі і балельшчыкі. Спартыўная зала сабрала шэсць баскетбольных камандаў з пяці школ раёна: Зубкаўскай, Даматканавіцкай, Янавічскай, Кухчыцкага НПК і гімназіі г.Клецка. Гонар узняць сцяг выпаў капітанам каманд юнакоў і дзяўчат Зубкаўскай сярэдняй школы.
На цэрымоніі адкрыцця турніру прысутнічалі старшыня Саюза Ветэранаў вайны ў Афганістане Захараў Сяргей Іванавіч, метадыст ДУА “Клецкі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Цэхан Дзмітрый Вячаслававіч, дырэктар ТДА “Рэбус” Блінец Генадзій Вікенцьевіч.
Для чарговасці жараб’ёўкі сярод капітанаў, гульня распачалася конкурсам “Снайпер”, у якім неабходна было за 20 секунд закінуць у кальцо 5 мячоў. Радасна балельшчыкі віталі пераможцаў – Саляніка Вадзіма (капітан каманды юнакоў Зубкаўскай СШ) і Ненартовіч Ангеліну (капітан каманды дзяўчат Зубкаўскай СШ).
Усталявалася незвычайная цішыня і зашчымелі сэрцы, калі загучала песня ў выкананні Алены Хлебавец. Кожны прысутны асэнсаваў кожнае слова песні і разумеў, як ім пашанцавала жыць пад мірным небам і не чуць жахі вайны.
Гульня пачалася па сігналу суддзі. Кожны закінуты ў кальцо мяч выклікаў радасныя эмоцыі і бурныя апладысменты.
Абсалютнымі пераможцамі сталі дзяўчаты з Зубкаўскай СШ і юнакі з Кухчыцкага НПК. Другое месца ў каманды дзяўчат з Даматканавіцкай СШ і каманды юнакоў Зубкаўскай СШ. Па выніках гульні трэцяе месца ў каманды юнакоў з гімназіі г.Клецка і каманды дзяўчат Янавіцкай сярэдняй школы.
Дзіяна Крупская, вучаніца 9 класа Зубкаўскай сярэдняй школы Клецкага раёна.
Отправить комментарий