Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне з’яўляецца адным з найбольш значных і чаканых мерапрыемстваў у кульутурным жыцці горада. Праект накіраваны на захаванне і развіццё роднай мовы і нацыянальнай музыкі, спрыяеаб’яднанню творчых сіл, захаванню традыцый, пераемнасці пакаленняў.
Доўгі час маштабны форум збірае таленавітых паэтаў, выканаўцаў, кампазітараў, майстроў, адкрывае і запальвае новыя зоркі на беларускім творчым небасхіле.
Сёлетняя падзея прысвечана юбілейнай даце –дваццатаму Нацыянальнаму фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”, і будзе радаваць жахароў і гасцей горада насычанай святочнай праграмай 11і 12 чэрвеня.Тэма юбілейнай даты знойдзе сваё адлюстраванне ў мерапрыемствах розных жанраў і накірункаў, цікавых і захапляльных пляцоўках.
11 чэрвеня
Першы фестывальны дзень пачнецца з падарожжа па старонках фестывальнай гісторыі, якоеадбудзецца ў 10 гадзіну выставачным фае Палаца культурыпадчас адкрыццявыставы “Фестываль. Духоўнасць. Культура”.Экспазіцыя пройдзе з мэтай звярнуць увагунашыхсучаснікаў да нацыянальнайспадчыны, якая мае духоўнуюкаштоўнасць, на яркіх і таленавітых людзей, актуалізавацьтэмукаштоўнасцігісторыі і культуры, аб’яднацьінтэлектуальныя і духоўныясілыграмадства.
Кожны зможа прасачыць гісторыю культурнага мерапрыемства, успомніць, як усё пачыналася, набывала папулярнасць, пашырала свае маштабы.
***
Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песніз’яўляеццанеад’емнай часткай творчага форуму. Маладыя выканаўцы прадэманструюць свой талент, чыстыя галасы, любоў і беражлівае стаўленне да беларускага слова падчас ІІ туру рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які пройдзе ў 10.30 уканцэртнай зале Палаца культуры.
А ўжо III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песніпройдзе ў15.00 у суправаджэнніЗаслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесараМіхаіла Фінберга.
***
У Мінскім абласным тэатры кукал “Батлейка” па матывах беларускіх народных казак для дзяцей малодшага ўзросту адбудзецца спектакль “Казкі з куфэрка”.І дзеці, і бацькі змогуць убачыць, як лялькі пачынаюць рухацца і ажываць. Як сцвярджаюць акцёры, у старым куфэрку захоўваюцца казкі.
Па сюжэту бедную сірацінку злая мачыха паслала ноччу на зачараваны млын. А тут чорт кліча: “Марыся, хадзем танчыць!”. Пачатак мерапрыемства ў 12.00.
***
Мінскі абласны краязнаўчы музей у 12.30 прывітае гасцей і жыхароў горада на персанальнай выставе “Спявак культуры края” скульптара, уражэнца Мінскай вобласці, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Фінскага.
Майстар вядомы ў галіне манументальнай скульптуры, яму належыць аўтарства мемарыяльнага комплексу “Чырвоны бераг” у аднайменным пасёлку Гомельскай вобласці,помнікаў Сімяону Полацкаму ў Полацку, Адаму Міцкевічу ў Мінску, Максіму Танку ў Мядзелі.Ён прымаў удзел у ўвасабленні скульптурных кампазіцый для Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, мемарыяла “Яма. Мінскае гета”, знака“Нулявы кіламетр” на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.
***
Душэўны і цікавы праект “Асоба эпохі” арганізуе ў гэтым годзе творчую сустрэчу знароднай артысткай Беларусі Анастасіяй Масквіной.
Яна з’яўляецца лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, узнагароджана медалём Францыска Скарыны.
З 2002 года – салістка Вялікага тэатра Беларусі, якая валодае вялікім, прыгожым і мяккім сапрана. Выступала ў Вялікім тэатры Расіі, у маскоўскай канцэртнай зале імя П.І.Чайкоўскага, у палацы каралевы Лізаветы ў Эдынбургу, у Азербайджанскам тэатры оперы і балета, Міжнародным фестывалі музыкі і танца ў Бангкоку і іншых.
Сёння Анастасія Ігараўна – прафесар кафедры спеваў.
Мерапрыемства адбудзецца ў 15.00 у малой зале Палаца культуры.
***
У 17 гадзін на сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра пройдзе спектакль “На другі дзень сёмухі”.
Гэта сцэнічны жарт на драматургічнай аснове “Прымакоў” Янкі Купалы. Сюжэт спектакля “народны”: пасля святочнага застолля на Троіцу (Сёмуху) бацькі сем’яў памяняліся жонкамі і дамамі, лічачы, што чужое заўсёды лепшае. Аднак на другі дзень сёмухі прыйшлося ўносіць карэктывы ў незвычайны абмен.
Спектакль змяшчае непаўторны купалаўскі гумар, які ілюструе менталітэт тагачасных беларусаў.
***
Урачыстае адкрыццёюбілейнага ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2021” традыцыйна пройдзе на сцэнелетняга Амфітэатра ў 21.30.
Падчас канцэртаадбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Жыхароў і гасцей горадачакае прэм’ера канцэрта “Талака”, прысвечанага творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і генія беларускай песні Ігара Паліводы,увыкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.
У гонар20-га юбілею завяршэннем першага святочнага дня стане яркі феерверк.
12 чэрвеня
Другі дзень фестывалю пачнецца з канцэрта акадэмічнай музыкі “У гонар беларускай музычнай будучыні” творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг. Музычная сустрэча пройдзе ў10.30 у канцэртнай зале Маладзечанскай ДШМ.
***
У 11.00Мінскі абласны драматычны тэатр запрашае ўсіх аматараў тэатральнага мастацтва. Увазе гледачоў будзе прадстаўленыспектакль “Проста Мяфа” – вясёлая і павучальная казка з жыцця хатніх улюбёнцаў.Гэта гісторыя пра тое, што адбываецца, калі ўзяцца не за сваю справу. Сабака Мяфа на гаспадарскім двары спрабуе сябе то ў якасці Пеўня Пеці, то Ката Мікалая і бярэцца выконваць іх абавязкі. А тыя ў сваю чаргу спрабуюць выконваць справы Мяфы. Але раптоўнае з’яўленне Лісы хутка ўсё растаўляе на свае месцы, і кожны робіць тое, да чаго прызначаны.
***
Працягне насычаную праграму культурнага дня гала-канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” лаўрэатаў ІX Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок – 2021”, які пачнецца ў 11.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры.
Конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок”, які праходзіць з 2005 года, папулярызуе дзіцячую і юнацкую эстрадную творчасць, павышае мастацкі ўзровень юных выканаўцаў эстраднай песні, дае магчымасць раскрыць і падтрымаць новыя таленты, праявіць творчыя здольнасці асобы, а таксама развіць духоўны, інтэлектуальны і культурны патэнцыял моладзі.
***
У 14.00 заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь НавумГальпяровіч закране актуальныя праблемы сучаснасці, развіцця беларускай літаратуры, ролі роднай мовы ў фарміраванні грамадскай свядомасці і культуры ў аўтарскім праекце“Суразмоўцы” тэлеканала “Беларусь 3”. Госці праграмы –старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кампазітараў” Алена Віктараўна Атрашкевіч,першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”Алена Анатольеўна Стэльмах, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасціАляксандр Аляксандравіч Cуша.
Мерапрыемства адбудзецца ў зале ўрачыстасцяўПалаца культуры.
***
Канцэртная зала музычнага каледжа імя М.К.Агінскага запрашае ў 15 гадзін на творчы праект “Сімфанічная рапсодыя”. На радасць гасцям фестывалю ў выкананні творчай моладзі прагучыць беларуская музыка розных эпох. Вытанчаныя сімфанічныя аранжыроўкі,віртуозная інструментальная ігра, пачуццёвая атмасфера перанясуць гледачоў у іншы свет, дзе нараджаецца музыка!
***
Хто, як ні паэты, дзеячы культуры і мастацтва, могуць пранікнёна звярнуцца да роднай старонкі, уславіць наш родны беларускі край. Іх вершаваныя радкі – сама шчырасць, лірычнасць, само каханне, любоў да Радзімы, бясконцы душэўны боль за лёс Бацькаўшчыны. А беларуская мова такая, што замілоўвае і слых, і душу.
Малая зала Палаца культурыў16.00запрашае аматараў літаратурнага і музычнага мастацтва на музычна-паэтычную гасцёўню “Святло Радзімы. Радасць Перамогі”з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культурыі мастацтва Беларусі, фіналістаў рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
***
У17.00у канцэртнай зале Палац культуры пачнецца спектакль “Паўлінка”Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Найстарэйшая тэатральная работа, якая карыстаецца асаблівай любоўю ў гледачоў, заўсёды вылучалася сярод багатага рэпертуара тэатра сваім займальным сюжэтам, зборам яркіх вобразаў і характараў, народнымі песнямі і танцамі, а таксама выдатным майстэрствам выканаўцаў. За доўгія гады свайго існавання пастанова ператварылася ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны.
Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.
***
У летнім Амфітэатрыў 21.30пройдзеканцэрт-закрыццё ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2021”.
Жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад юбілейнай канцэртнай праграмы“Маладзечна – насустрач шлягерам” з удзелам зорак беларускай эстрады, пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў.
13 чэрвеня
Асаблівым падарункам трэцяга дня фестывалю стане канцэрт“Прысвячэнне песняру”Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” ў зале Палаца культуры. Праграма будзе прысвечана 80-годдзю заснавальніка ансамбля народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна.
Калектыў з’яўляецца своеасаблівай музычнай візітнай карткай Беларусі. Хоць сёння ўдзельнікамі ансамбля, заснаванага ў савецкія часы, з’яўляюцца іншыя выканаўцы, аднак песні, якія яны выконваюць, застаюцца любімымі ўсімі: “Беловежская пуща”, “За полчаса до весны”, “Касіў Ясь канюшыну”, “Старый клён”, “Родина моя, Белоруссия”. Пачатак мерапрыемства ў 18.00.
***
Акрамя асноўных мерапрыемстваў фестывальная праграма прапануе гледачам і ўдзельнікам музычна-паэтычнага свята шэраг цікавых мерапрыемстваў:
- Аўтарскі праект кампазітара Дзмітрыя Лыбіна “Гісторыя і сучаснасць. Музычныя інструменты розных эпох”.
(Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага – 11 чэрвеня, 13.00);
- Канцэртная праграма “Музыка беларускіх кампазітараў” народнага духавога аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
(Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага – 11 чэрвеня, 16.00);
- тэлеперадача “У аб’ектыве” з удзелам творчых асоб Беларусі. (Тэлепраграма “МКТБ” – 11 чэрвеня,00);
- канцэртбеларускай духоўнай музыкі ў рамках культурна-адукацыйнага праекта “Музыка беларускіх кампазітараў – пакаленню XXI стагоддзя” ў выкананні харавога ансамбля “Concertino” Беларускага саюза кампазітараў.
(Касцёл Святога Юзафа– 11 чэрвеня, 18.00) ;
- новая канцэртная праграма ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.
(Чысцінскі сельскі дом культуры – 12 чэрвеня, 17.00).
Напярэдадні фестывалюжыхары і госці Маладзечна змогуць прасачыць гісторыю культурнага мерапрыемства (з 1993 года), успомніць, як усё пачыналася. Уздоўж парка па вуліцы Вялікі Гасцінец будзе прадстаўлены арт-праект “Фестывальны шлях”, дзе адлюстраваны яскравыя моманты і падзеі творчага фэсту.
З мэтай папулярызацыі беларускага слова, знаёмства насельніцтва з роднаймовай, з паэзіяй паэтаў-класікаў і сучасных творцаў разгарнецца праект “Роднае слова”.Большасць думае, што ведае беларускую мову і разумее яе. Але ёсць шмат слоў, сэнс якіх зразумелы делёка не ўсім. Каляровыя макеты і афішы, якія будуць размешчаны ў рамках праекта “Роднае слова” на вуліцах горада, інфармацыйных стэндах, прадэманструюць каларыт і багацце беларускай мовы, будуць садзейнічаць зацікаўленасціжыхароў горада да роднага слова і стымуляваць пазнавальную актыўнасць у адносінах да беларускай культуры.
***
На працягу фестывальных дзён разгорнуць працу адкрытыя пляцоўкі, якія размесцяцца на Цэнтральнай плошчы, вуліцы Прытыцкага, у гарадскім парку культуры і адпачынку імя Перамогі, а таксама каля кінатэатра “Радзіма”.
Так, на Цэнтральнай плошчы адбудзецца канцэртная праграма“Колер маёй краіны”, пройдзе падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу маладых аўтараў і кампазітараў, а таксама парад духавых аркестраў Мінскай вобласці“Фанфары Міншчыны”.
“#Творчы квартал”запрашае наведаць пляцоўкі вакальнага мастацтва “#Пявучы Molo”, харэаграфічнага “#Танцавальны Molo”,тэатральнага і цыркавога “#Тэатральны Molo”.Таксама пачнуць сваю работу фотавыстава “#CityARTMolo”, фотазона “#Закаханы Molo”і пляцоўка “Пабудуй кардонны горад”.
Магчымасць набыць тавары народнага спажывання з’явіцца на выставе-продажы“Беларускі пачастунак”. Знойдуць сабе занятак у святочныя дні дзеці і моладзь фестывальнага Маладзечна, наведаўшы творчую пляцоўку“Тэрыторыя дзяцінства”, крэатыўную прастору “АRTBattle”. Пабачыць беларускія краявіды, каларытнае багацце краіны, рэалістычныя і сімвалічныя рысы, уласцівыя беларускай прыродзе, атрымаць асалоду ад беларускіх пейзажаў можна будзе падчас мастацкага пленэру “Мой АРТ-ГОРАД”. Экспазіцыядэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва будзе прадстаўлена на пляцоўцы “Горад майстроў”.Падчас паэтычнай пляцоўкіз удзелам беларускіх паэтаў можна будзе далучыцца да чароўнага свету паэзіі, сустрэцца і пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі творцамі, пачуць у іх выкананні лепшыя творы. Багатая на культурныя мерапремствы праграма зможа задаволіць густы кожнага госця фестывалю.
***
Больш інфармацыі пра Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” можна знайсці на сайце festyval.by.
Отправить комментарий