Сейчас загружается

У Сіняўскім дзіцячым садзе шануюць традыцыі беларусаў

 

Нашы мудрыя продкі казалі, што ўсё добрае, чым чалавек багаты, ён атрымлівае з малаком маці. Трывалым падмуркам нашага духоўнага багацця з'яўляюцца традыцыі: сямейныя, вясковыя, народныя. Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне, і калі ж раптам нітачка рвецца, то губляецца цэлая эпоха.

На працягу ўсяго 2021 года праходзяць у краіне, у кожным горадзе, вобласці, раёне і ўстанове мерапрыемствы, прымеркаваныя да Года народнага адзінства. У Сіняўскім яслях-садзе ўвесь мінулы тыдзень, з 12-га па 17-е верасня, ладзіліся заняткі, праводзіліся цікавыя гульні і тэатралізаваныя сустрэчы. Яны былі цікавымі і захапляльнымі, таму што разам з выхавацелямі дзеці ахуналіся ў далёкую эпоху, аб якой сёння яшчэ не так шмат разумеюць.

Цікавым і запамінальным для выхаванцаў быў занятак па адукацыйнай праграме «Дзіця і грамадства» на тэму «Мы разам».

Мы пастараліся паказаць малым, як важна любіць сваю малую радзіму, – распавядае выхавальнік Марына Раманоўская, – расказвалі пра прыгажосць роднага краю, нашых нацыянальных традыцыях. А каб усё як мага лягчэй і цікавей ўспрымалася, пераапрануліся ў прыгожыя беларускія касцюмы, што вельмі спадабалася нашым хлопчыкам і дзяўчынкам! З захапленнем слухала малеча аб тым, якая вялікая і прыгожая наша Беларусь, якія гістарычныя падзеі тут адбываліся ў розныя перыяды.

Трэба сказаць, што нашы дзеткі таксама ўдзельнічалі вельмі актыўна, – звяртае ўвагу Марына Мікалаеўна. – Яны чыталі вершы, агучвалі загадкі на роднай мове, забаўляліся беларускімі народнымі гульнямі. Вывучэнне нацыянальных традыцый – гэта сістэмная работа. У садку ёсць пакой пад назваю "Беларуская хатка", куды малыя заўжды імкнуцца: іх вабіць імправізаваная печ, прасніцы, падвешаная да столі дзіцячая люлька, вышытая вопратка і лялькі. Спадзяёмся, што наша агульная любоў да Радзімы запаліць цёплыя агеньчыкі і ў душах кожнага выхаванца садка.

Валянціна Сянкевіч.

Фото з архіва Сіняўскага ясляў-сада.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили