На календары – восень. А за вакном холад, ветер, дождж і іншыя прыродныя катаклізмы. А так хочацца цяпла і ўтульнасці. Таму ўжо зараз трэба падумаць аб бяспечнай эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў.
Разгледзім некалькі момантаў. Як, напрыклад, падрыхтаваць да эксплуатацыі ў зімовых умовах? Маразы прымушаюць больш цепліць іх у вясковых дамах. Але нават вопытныя гаспадары забываюць, альбо проста ігнаруюць правілы карыстання печкай у зімовых умовах, што можа прывесці да пажару. Таму выратавальнікі раяць: найперш пабяліць дымаход – свежая пабелка дае магчымасць хутка выявіць трэшчыны. Не перагравайце печку, а лепш распальвайце яе некалькі разоў на дзень. Перад ацяпляльным сезонам неабходна пачысціць дымаход - інакш можа загарэцца сажа. Нельга выкарыстоўваць для распальвання печы лёгкія на загаранне вадкасці. Неабходна прыбіць на падлозе перад дзверцамі металічны ліст памерамі не менш чым 50 x 70 сантыметраў.
А ці могуць быць небяспечнымі бытавыя прыборы, якіх зараз у нашых дамах вельмі шмат? Факты сведчаць пра тое, што менавіта бытавая тэхніка нярэдка становіцца прычынай розных надзвычайных сітуацый, у тым ліку і пажараў. І з надыходам ацяпляльнага сезона колькасць такіх выпадкаў павялічваецца.
На што варта звярнуць увагу? Калі вы карыстаецеся, напрыклад, абагравальнікамі, не забывайце пра нагрузку на электрасетку, якую яны ствараюць. Важна таксама, каб яны былі завадскія, а не саматужныя. Не пакідайце ўключаныя электрапрыборы без нагляду (нават у спячым рэжыме). Нельга падвешваць электрычныя драты на цвіках, завязваць вузламі, заклейваць шпалерамі і паперай альбо вешаць на іх вопратку. Няспраўныя выключальнікі і разеткі таксама хаваюць у сабе патэнцыяльную небяспеку.
Паважаныя грамадзяне, памятайце, што спраўныя электраправодка і электрапрыборы – гарантыя вашай бяспекі. Не трэба забываць і пра тое, што любыя электрапрыборы нельга тушыць вадой. Пры іх загаранні ў першую чаргу неабходна выняць штэпсельную вілку з разеткі, калі няма магчымасці поўнасцю абясточыць кватэру. Накрыйце прыбор шчыльнай тканінай або коўдрай, або паспрабуйце засыпаць полымя пяском, зямлёй з чыгуна з кветкамі. Калі вы не справіліся з агнём за некалькі хвілін, тэлефануйце ў МНС па нумары 112.
По материалам МЧС РБ.
Отправить комментарий