Як вы лічыце, ці проста упэўніць чалавека, што неабходна выконваць правілы бяспекі? Ці можна прымусіць ўсведамляць небяспечнасць курэння у пасцелі? Ці дзейнічаюць заклікі не парушаць правілы выкарыстання печак, электрапрыбораў?
Ці чуюць бацькі, што нельга пакідаць дзяцей без нагляду? На гэтыя пытанні штодзень спрабуюць адказаць выратавальнікі. І, каб атрымаць аказ, актыўна праводзяць сутрэчы з насельніцтвам у працоўных калектывах, у домаўладаннях, на сходах грамадзян.
Адна з такіх сустрэч прайшла ў аграгарадку Галынка. На ёй прысутнічала старшыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў Святлана Чэкун, старшыня сельвыканкама Аляксанндр Філіпчанка, прадстаўнікі міліцыі, аховы здароўя і МНС.
Размову з аднасяльчанамі распачаў старшыня сельвыканкама. Ён адзначыў: “Сёняшняя сустрэча – вельмі важнае і неабходнае ўсім мерапрыемства, таму што яе мэта – дапамагчы вам даведацца вам аб тым, што дапаможа зберагчы, захаваць жыццё і здароўе!”. Далей Аляксандр Уладзіміравіч перадаў слова спецыялісту МНС – інспектару прапаганды Клецкага РАНС Вользе Іванейчык.
Яна расказала, якія надзвычайныя здарэнні найбольш распаўсюджаныя, - гэта пажары, віноўнікамі каторых часцей за ўсё з’яўляюцца самі людзі. Сярод прычын пажараў інспектар адзначыла самыя частыя: курэнне ў пасцелі, невыкананне правіл выкарыстання электрапрыбораў, эксплуатацыі пячнога атаплення, дзіцячаесвавольства з агнём.
Вольга Анатольеўна падрабязна спынілася на тэме пажараў, якія адбываюцца з-за непатушаных недакуркаў. Яна растлумачыла, што звычка курыць у памяшканні рана альбо позна прыводзіць да знішчальнай трагедыі: “У нецвярозым альбо стомленым стане чалавек, закурваючы цыгарэту, расслабляецца, засынае, непатушаны недакурак падае, тлее, а потым пачынаецца пажар. Выратавацца амаль немагчыма, бо часцей за ўсё чалавек страчвае прытомнасць ад вуглякісага газу і ядавітых прадуктаў гарэння.
Таму галоўнае правіла, якое неабходна выконваць, каб не дапусціць такой бяды - гэта ўвогуле адмовіцца ад курэння ў памяшканні.” Далей інспектар спынілася на іншых правілах пажарнай бяспекі, якія датычацца выкарыстання электрапрыбораў, эксплуатацыі печак, арганізацыі бяспечнага пражывання дзяцей.
У працягу свайго выступу Вольга Анатольеўна нагадала, як паводзіць сябе пры ўзнікненні пажара, а таксама парэкамендавала ўсім устанавіць у сваіх дамах пажарныя апавяшчальнікі. Завяршыла інспектар выступ віктарынай па асновах бяспекі. За правільныя адказы сяльчане атрымалі ў падарунакм гэты самы прыбор, што можа своечасова апавясціць аб пачатку пажару.
На сходзе разглядаліся і іншыя пытанні, якія актуальныя і важныя на сёняшні дзень. Супрацоўнік Клецкага раённага аддзела ўнутраных спраў расказаў, як аберагчы сябе ад махляроў, абараніць свой дом ад злодзеяў. Прадстаўнік медыцыны растлумачыла, чаму неабхдна прывівацца, і як захаваць сваё здароўе.
У завяршэнні сустрэчы Святлана Уладзіміраўна звярнулася да прысутных:
- Аб чым мы сёння гаварылі? Усе выступаючыя, усе службы? Як вы лічыце? Я думаю, што аб нераўнадушшы… Растлумачу. Калі кожны з нас не будзе раўнадушным да таго, што адбываецца з ім самім, з роднымі і блізкімі, з суседзямі і аднасяльчанамі, тады мы ўсе будзем звяртаць увагу на тое, ці бяспечна жывём самі, ці неабходна дапамога іншым людзям, ці не пацерпіць хтосьці ад нашых дзеянняў ці бяздзеяння … Не будзьце раўнадушнымі і жывіце бяспечна!
Пасля сходу ўсе жадаючыя мелі магчымаць індывідуальна звярнуцца са сваімі пытаннямі да прадстанікоў мясцовай улады.
.
Отправить комментарий